Мэтыкал
(Перанакіравана з «Мецікал»)
Мэтыка́л (па-партугальску: metical) — афіцыйная валюта Мазамбіку, уведзеная ў абарачэньне ў 1976 годзе для замены партугальскага эскуда. Мэтыкал дзеліцца на 100 цэнтава. Назва «мэтыкал» паходзіць ад арабскага слова цяжар.
Мэтыкал | |
Краіна | Мазамбік |
---|---|
Падзел | цэнтава |
Код ISO-4217 | MZN |
Сымбаль | MT |
Цэнтральны банк | Bank of Mozambique[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 16 чэрвеня 1980 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
У абарачэньні знаходзяцца манэты вартасьцю 1, 5, 10, 20, 50 цэнтава і 1, 2, 5, 10 мэтыкалаў. Усе манэты выкананы з мэдзь-нікелевага сплаву ці алюмінія. Малюнак на ўсіх манэтах падобны, ён адлюстроўвае культурныя і гістарычныя месцы і падзеі, на адваротным баку зьмешчаны дзяржаўны герб.
Банкноты друкуюцца ў Вялікабрытаніі, маюць наміналы: 100, 500, 1000, 5000, 10 000 мэтыкалаў, малюнкі падобныя на малюнкі на манэтах.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМэтыкал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў