Менскі радыётэхнічны каледж
Ме́нскі радыётэхнічны каледж (па-расейску: Минский радиотехнический колледж; раней: Менскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж, па-расейску: Ми́нский госуда́рственный вы́сший радиотехни́ческий колле́дж) — навучальная ўстанова па падрыхтоўцы інжынэрных кадраў у вобласьці радыёэлектронікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Менскі радыётэхнічны каледж | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1960 |
---|---|
Тып | урадавы |
Дырэктар | Анкуда С. Н. |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Менск |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | mrk-bsuir.by |
Гісторыя
рэдагаваць2 ліпеня 1960 году на падставе пастановы Савета Міністраў БССР № 383 быў створаны «Менскі радыётэхнічны тэхнікум». Пачаўшы сваю дзейнасьць у перыяд фармаваньня і разьвіцьця радыёэлектроннай прамысловасьці ў Рэспубліцы Беларусь, радыётэхнічны тэхнікум паступова пераўтварыўся ў вышэйшы каледж[1].
1 верасьня 1960 году 200 навучэнцаў прыступілі да заняткаў у толькі што адкрытым «Менскім радыётэхнічным тэхнікуме», стварэньне якога было наканаванае развіцьцём прамысловай вытворчасьці, што выявіла патрэбнасьць краіны ў кваліфікаваных тэхнічных кадрах. Першы набор навучэнцаў быў праведзены па спэцыяльнасьцях[1]:
- Электронныя вылічальныя машыны, прыборы і прылады
- Радыёапаратабудаўніцтва
- Вытворчасьць радыёізаляцыйных матэрыялаў і радыёдэталяў
- Праграмаваньне для хуткадзейных матэматычных машын
22 выкладчыкі ажыцьцяўлялі падрыхтоўку спэцыялістаў па дзённай і завочнай формах навучаньня. Сярод іх былі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку — Герой Савецкага Саюзу Іван Елісеевіч Самбук[1].
У 1991 годзе выйшаў загад Міністэрства народнай адукацыі РБ № 144 ад 17.06.91. «Аб пераўтварэньні ў парадку экспэрымэнту Менскага радыётэхнічнага тэхнікума ў навучальную ўстанову новага тыпу — каледж»[1].
У 1995 годзе каледж быў зноў рэарганізаваны і атрымаў новы статус і назву — Менскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж[1].
З 1 лістапада 2015 году «Менскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж» ператвораны ў філіал УА БДУІР «Менскі радыётэхнічны каледж»[1].
Навучэнцы
рэдагавацьУ цяперашні час[Калі?] кантынгент навучэнцаў дзённай формы навучаньня складае 1345 чалавек, студэнтаў — 653 чалавекі. Агульная колькасьць навучэнцаў па дзённай форме — 1998 чалавек. За ўсе гады навучаньня выпушчана больш за 21 тысячы спэцыялістаў. У каледжы працуе 376 супрацоўнікаў, з іх выкладчыкаў — 256 (у тым ліку 1 доктар навук, 1 прафэсар, 27 кандыдатаў навук, 25 дацэнтаў).
Аддзяленьні
рэдагавацьМенскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж мае тры аддзяленьні і адзін дэканат:
- Радыётэхнічнае аддзяленьне
- Аддзяленьне кампутарных тэхналёгіяў
- Завочнае аддзяленьне
- Дэканат прафэсійнага навучаньня
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына БДУІР (анг.) (рас.)