Менская акруга (ГУУЗ)
Ме́нская акру́га — адміністрацыйная адзінка ў складзе Грамадзкай управы ўсходніх земляў — грамадзкай адміністрацыі, створанай Юзэфам Пілсудскім на тэрыторыях, адбітых ад бальшавікоў у часе польска-савецкай вайны. Створаная 15 верасьня 1919 году[1]. У яе склад увайшлі Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Менск-Літоўскі і Слуцкі паветы. 9 лютага быў створаны Лепельскі павет з часткі Лепельскага й Полацкага паветаў з часовым адміністрацыйным цэнтрам у Кублічах, які ўвайшоў у склад Менскай акругі[2].
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па гісторыі Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |