Менскае пагадненьне (2014)

Ме́нскі пратакол — пагадненьне пра спыненьне агню паміж урадамі Ўкраіны і Расейскай Фэдэрацыі ад 5 верасьня 2014 году пры пасярэдніцтве Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропы, што забавязалася назіраць за неўжываньнем зброі. Складаўся з 12 пунктаў, у тым ліку ўлучаў абмен палоннымі, вывад з Украіны расейскіх вайсковых злучэньняў і ўзбраеньня разам з баевікамі і наймітамі ды амністыю расейскіх пасобнікаў. Уступіў у сілу ў той жа дзень з 18:00 паводле менскага часу[1]. Акрамя ўдзельнікаў Трохбаковай кантактнай групы(en), без пазначэньня прыналежнасьці пад подпісам расейскага амбасадара[2] ўласныя подпісы паставілі Аляксандар Захарчанка і Ігар Платніцкі[3][4], якія бралі ўдзел у кіраваных расейскімі дывэрсантамі[5] тэрарыстычных арганізацыях «Данецкая» і «Луганская народныя рэспублікі»[3].

Менскі пратакол
Пратакол па выніках кансультацыяў Трохбаковай кантактнай групы адносна сумесных крокаў, накіраваных на імплемэнтацыю мірнага пляну
Тып дамовы пагадненьне пра спыненьне агню
Падрыхтаваная 1 верасьня 2014
Падпісаная
• месца
5 верасьня 2014
Менск
Набыла моц
• умовы
5 верасьня 2014
Вызваленьне закладнікаў; вывад з Украіны расейскіх вайсковых злучэньняў і ўзбраеньня, таксама баевікоў і наймітаў; амністыя расейскіх пасобнікаў
Тэрмін дзеяньня бестэрміновы
Падпісанты Гайдзі Тальявіні (пасярэднік),
Леанід Кучма,
Міхаіл Зурабаў
Бакі (АБСЭ)
Украіна,
Расея
Статус дзейны
Мова расейская

19 верасьня 2014 г. у Менску падпісалі Мэмарандум аб выкананьні палажэньняў Пратаколу ад 5 верасьня, што складаўся зь 9 пунктаў. Спыненьне вайсковых падразьдзяленьняў бакоў абвяшчалася на лініі іх судакрананьня па зьмененым стане на 19 верасьня ў сувязі з парушэньнем спыненьня агню. Цягам наступных сутак (20 верасьня) прадугледжваўся адвод гарматаў калібрам звыш 100 мілімэтраў ад лініі судакрананьня на 15 кілямэтраў і разьмяшчэньне ў гэтай паласе агульнай шырынёй 30 км назіральнікаў АБСЭ. Таксама ў межах паласы адводу гарматаў прадугледжвалася спыненьне вайсковых палётаў і ўстаноўкі мінаў[6]. У 4-ым пункце адмыслова ўдакладняўся адвод гарматаў на адлегасьць іх найбольш далёкай стральбы. У тым ліку згадвалася рэактыўная сыстэма залпавага агню(en) (РСЗА) «Тарнада»(en), што стаяла на ўзбраеньні выключна расейскага войска («Тарнада-Г»(ru))[7].

Удзельнікі кантактнай групыРэдагаваць

Склад пратаколуРэдагаваць

  1. Забясьпечыць неадкладнае двухбаковае спыненьне прымяненьня зброі.
  2. Забясьпечыць маніторынг і вэрыфікацыю з боку АБСЭ рэжыму неўжываньня зброі.
  3. Ажыцьцявіць дэцэнтралізацыю ўлады, у тым ліку шляхам прыняцьця Закона Ўкраіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіраваньня ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей» (Закон аб асаблівым статусе).
  4. Забясьпечыць пастаянны маніторынг на расейска-ўкраінскай дзяржаўнай граніцы і вэрыфікацыю з боку АБСЭ са стварэньнем зоны бясьпекі ў памежных раёнах Украіны і Расейскай Фэдэрацыі.
  5. Неадкладна вызваліць усіх закладнікаў і асобаў, якія незаконна ўтрымліваюцца.
  6. Прыняць закон аб недапушчэньні перасьледу і пакараньня асобаў у сувязі з падзеямі, якія адбыліся ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны.
  7. Працягнуць інклюзіўны агульнанацыянальны дыялёг.
  8. Прыняць меры дзеля паляпшэньня гуманітарнай сытуацыі на Данбасе.
  9. Забясьпечыць правядзеньне датэрміновых мясцовых выбараў у адпаведнасьці з Законам Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіраваньня ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей» (Закон аб асаблівым статусе).
  10. Вывесьці незаконныя ўзброеныя фармаваньні, вайсковую тэхніку, а таксама баевікоў і наймітаў з тэрыторыі Ўкраіны.
  11. Прыняць праграму эканамічнага адраджэньня Данбасу і аднаўленьня жыцьцядзейнасьці рэгіёну.
  12. Прадаставіць гарантыі асабістай бясьпекі для ўдзельнікаў кансультацыяў[9].

ВынікіРэдагаваць

5 верасьня а 18-й гадзіне набыў моц рэжым спыненьня агню на ўсходзе Ўкраіны, аднак пасьля гэтага абодва бакі неаднакроць абвінавачвалі адзін аднаго ў ягоным парушэньні[10][11].

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Удзельнікі мінскай сустрэчы падпісалі дакумент аб спыненні агню на паўднёвым усходзе Украіны Грамадзтва. БелТА (5 верасьня 2014). Праверана 12 лістапада 2014 г.
  2. ^ АБСЭ апублікавала пратакол перамоваў у Менску // Радыё «Свабода», 7 верасьня 2014 г. Праверана 12 лістапада 2014 г.
  3. ^ а б в г На встрече в Минске интересы ДНР и ЛНР представляют Захарченко и Плотницкий(рас.) Палітыка. БелТА (5 верасьня 2014). Праверана 12 лістапада 2014 г.
  4. ^ Заседание контактной группы по Украине началось в Минске (ВИДЕО)(рас.) Палітыка. БелТА (5 верасьня 2014). Праверана 12 лістапада 2014 г.
  5. ^ СБУ назвала сапраўднае прозьвішча галоўнага расейскага дывэрсанта ва Ўкраіне // Эўрарадыё, 28 красавіка 2014 г. Праверана 12 лістапада 2014 г.
  6. ^ Удзельнікі менскай сустрэчы падпісалі мэмарандум // БелТА, 22 верасьня 2014 г. Праверана 3 сьнежня 2014 г.
  7. ^ АБСЭ апублікавала арыгінал падпісанага ў Менску мэмарандуму аб выкананьні палажэньняў пратаколу па Ўкраіне ад 5 верасьня // БелаПАН, 20 верасьня 2014 г. Праверана 3 сьнежня 2014 г.
  8. ^ Менскія дамоўленасьці прынесьлі мір Украіне // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 верасьня 2014 г. Праверана 12 лістапада 2014 г.
  9. ^ АБСЕ апублікавала падпісаны ў Менску пратакол Палітыка. Новы час (7 верасьня 2014). Праверана 12 лістапада 2014 г.
  10. ^ При обстреле поселка Счастье под Луганском есть погибшие и 13 раненых(рас.). РБК (26 верасьня 2014). Праверана 12 лістапада 2014 г.
  11. ^ Ukraine rebels vow to take back cities(анг.). Sky News Australia (23 кастрычніка 2014). Праверана 12 лістапада 2014 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць