Падкаморскі суд

(Перанакіравана з «Межавы суд»)

Падкаморскі (межавы) суд, падкаморны судпавятовы шляхецкі суд першай інстанцыі, уведзены ў Вялікім Княстве Літоўскім пасьля адміністрацыйных рэформаў 1560-х рокаў у сувязі з атрыманьнем шляхтай права на вольнае распараджэньне зямлёй.

Падкаморскі суд разглядаў спрэчкі паміж фэадаламі-землеўладальнікамі аб межах землеўладаньняў.

Справы разглядаліся падкаморыем і пісарам з удзелам зацікаўленых бакоў.[1] Вымяраць і вызначаць межы землеўладаньняў дапамагаў каморнік, які мусіў мець адмысловую прафэсійную падрыхтоўку. На пасаду судзьдзі-падкаморыя павятовая шляхта абірала чатырох кандыдатаў, а затым аднаго зь іх зацьвярджаў Гаспадар. Пасада падкаморыя лічылася ганаровай і прэстыжнай у павеце.

Рашэньні падкаморскага суду падлягалі неадкладнаму выкананьню, але маглі быць абскарджаныя ў Гаспадарскім або Галоўным судзе.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 210.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць