Мэдыязона

(Перанакіравана з «Медиазона»)

«Мэдыязона»[1] (рас. Медиазона) — расейскае інтэрнэт-СМІ, заснаванае ў верасьні 2014 году ўдзельніцамі гурта «Pussy Riot» Надзеяю Талаконьнікаваю(uk) й Марыяй Алёхінаю(bg).

«Мэдыязона»
Тып СМІ
Даступныя мовы расейская
Уладальнік Пётар Вярзілаў
Аўтар Надзея Талаконьнікава(uk), Марыя Алёхіна(bg)
Пачатак працы 4 верасьня 2014 (10 гадоў таму)
Камэрцыйны? не
Актуальны стан працуе
Рэйтынг Alexa 2 017 960
mediazona.by

Навіновае выданьне робіць і аналітыку на судовыя й праваахоўныя органы, пэнітэнцыярную сыстэму Расей, а таксама на перасьлед грамадзян Расеі за іх палітычныя погляды[2][3]. З 2019 году сайт таксама аглядвае навіны Казахстану й Кыргыстану, з 2020 — мае асобнае адзьдзяленьне па Беларусі. Галоўны рэдактар – Сяргей Сьмірноў(et).

Гісторыя

рэдагаваць

Неўзабаве пасьля запуску ў сьнежні 2014 году «Мэдыязона» была дададзена ў сетку мэдыяпартнёраў «Новы Ўсход» (New East) брытанскае газэты «The Guardian(be)»[4].

У сьнежні 2017 году ў сувязі з недахопам грантаў і датацыяў ад замежных арганізацыяў уладальнік «Мэдыязоны» Пётар Вярзілаў перавёў фінансаваньне сайту на ахвяраваньня ад чытачоў.

У жніўні 2019 году выданьне знаходзілася на восьмым месцы сярод расейскіх вэб-сайтаў навінаў па цытуемасьці ў іншых СМІ й на сёмым месцы — па цытуемасьці ў сацыяльных мэдыярэсурсах[5].

23 студзеня 2020 году было абвешчана пра запуск «Мэдыязоны. Цэнтральная Азія» для Казахстану й Кыргыстану[6]. 1 ліпеня 2020 году быў запушчаны праект «Мэдыязона. Беларусь», але ўжо ў жніўні сайт «Мэдыязоны» быў заблякаваны ў Беларусі[7].

  • У 2015 годзе інтэрнэт-выданьне «Meduza» прысвоіла «Мэдыязоне» званьне «Мэдыя года».
  • У 2016 годзе карэспандэнт выданьня Мікіта Салагуб выйграў прэмію часопісу GQ «Журналіст году» як аўтар гісторыі пра суд «над чалавекам без галавы»[8].
  • У жніўні 2020 году выданьне атрымала прэмію «Вольная прэса Ўсходняе Эўропы(ru)» нямецкага фонду «ZEIT-Stiftung(fr)» і нарвежскага «Fritt Ord(en)»[9].
  • Да студзеня 2021 году аўтары тэкстаў «Мэдыязоны» сем разоў станавіліся лаўрэатамі штомесячнай прэміі «Рэдкалегія»[10].

 Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць