Мальёрка Пальма

гішпанскі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Маёрка Пальма»)

«Мальёрка» (па-гішпанску: Real Club Deportivo Mallorca) ― гішпанскі футбольны клюб з гораду Пальма з вострава Мальёрка. Клюб быў заснаваны 5 сакавіка 1916 году. Быў фіналістам Кубка ўладальнікаў кубкаў у 1999 годзе.

Мальёрка
Поўная назва Real Club Deportivo Mallorca, S.A.D.
Заснаваны 5 сакавіка 1916
Горад Пальма, Гішпанія
Стадыён Ібэрастар
Умяшчальнасьць: 23 142
Прэзыдэнт Эндзі Колбэрг[d]
Кіраўнік Робэрт Сарвэр[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2023—2024 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rcdmallorca.es (кат.)​ (гішп.)​ (анг.)

Клюб гуляе ў чырвоных кашулях з чорнымі шортамі й гетрамі. Хатняя арэна завецца «Ібэрастар», якая можа ўмясьціць 23 142 гледачы.

Гісторыя

рэдагаваць

«Мальёрка» ― найстарэйшы клюб Балеарскіх астравоў. Быў названы першапачаткова Junta Directiva del Alfonso XIII FBC у гонар караля тых часоў Альфонса XIII. Першым стадыёнам клюбу быў «Буэнас-Айрэс», што адчыніўся 25 сакавіка 1916 году гульнёй супраць «Барсэлёны», у якой «Мальёрка» атрымала паразу зь лікам 0:8. Праз год клюб зьмяніў назоў на Real Sociedad Alfonso XIII, а ў 1931 годзе прыйшлося зноўку зьмяніць назву па палітычных мэтах на Club Deportivo Mallorca. У 1949 годзе да назвы клюбу прымкнуў тытул «каралеўскі» (Real).

22 ліпеня 2008 году было заяўлена, што 96 адсоткаў акцыяў клюбу купляе ангельскі бізнэсовец Пол Дэйвідсан, але ўжо ў лістападзе таго году было высьветлена, што ў ангельца няма грошай на куплю. Праз год 19 лістапада 2009 году клюб быў выкуплены гішпанскім бізнэсоўцам Матэо Алемані.

30 сакавіка 2010 году «Мальёрка» падпісала дамову з італьянскай кампаніяй футбольнага экіпіяваньня Macron. Дамова была разьлічаная на тры сэзоны з 2010 па 2013 гады. Паводле вынікаў сэзону 2012—2013 гадоў «Мальёрка» страціла месца ў Ля Лізе. У студзені 2016 году, калі каманда была пагрозай вылету ў трэці дывізіён, клюб за краху больш за 20 млн эўра набыў амэрыканскі інвэстар Робэрт Сарвэр і былы гулец НБА Стыў Нэш[2]. 4 чэрвеня 2017 году каманда ўсё ж такі апусьцілася ў трэці дывізіён упершыню з 1981 году[3]. Аднак, тамака «Мальёрка» не затрымалася, бо ўжо ў наступным сэзоне павярнулся ў другі дывізіён праз плэй-оф.

Дасягненьні

рэдагаваць
Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Домінік Грэйф 1997
2   Аб Матэў Морэй 2000
3   Аб Антоніё Ляторэ 1997
4   Аб Сыбэ ван дэр Гэйдэн 1998
5   ПА Амар Маскарэль 1993
6   Аб Хасэ Капэтэ 1999
7   Нап Вэдат Мурыкі 1994
8   ПА Ману Марлянэс 1999
9   Нап Абдон Пратс 1992
10   ПА Сэрхі Дардэр 1993
11   Нап Такума Асана 1994
12   ПА Самуэл Кошта 2000
13   Бр Лео Раман 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14   ПА Дані Радрыгес 1988
16   Нап Валеры Фэрнандэс (ар. Жырона) 1999
17   Нап Кайл Ларын 1995
18   ПА Антоніё Санчэс 1997
19   Нап Хавіер Льябрэс 2002
20   Нап Шыкіньню (ар. Ўулвз) 2000
21   Аб Антоніё Раільлё (капітан) 1991
22   Аб Хоан Мохіка 1992
23   Аб Паблё Мафэо 1997
24   Аб Марцін Валент 1995
25   Бр Іван Куэльяр 1984
27   ПА Робэрт Навара 2002

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць