Мая Крысталінская (па-расейску: Майя Владимировна Кристалинская; 24 лютага 1932, Масква — 19 ліпеня 1985) — савецкая эстрадная спявачка. Заслужаная артыстка РСФСР (1974).

Мая Крысталінская
Дата нараджэньня 24 лютага 1932
Месца нараджэньня Масква, СССР
Дата сьмерці 19 чэрвеня 1985 (53 гады)
Месца сьмерці Масква, СССР
Прычына сьмерці рак
Месца пахаваньня
Грамадзянства СССР
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка
Жанры эстрада
Вакал мэцца-сапрана[d]
Інструмэнты голас[d]
Узнагароды
заслужаны артыст РСФСР

Біяграфія

рэдагаваць

Спявала ў хоры Цэнтральнага дома дзяцей чыгуначнікаў пад кіраўніцтвам Ісаака Дунаеўскага. Скончыла Маскоўскі авіяцыйны інстытут, працавала на заводзе інжынэрам-эканамістам, удзельнічала ў завадзкой самадзейнасьці. У 1957 годзе стала ляўрэатам VI Сусьветнага фэстывалю моладзі і студэнтаў у Маскве, на якім выступала з самадзейным ансамблем «Першыя крокі» пад кіраўніцтвам Юрыя Саўльскага. У 1959—1960 гадах працавала салісткай ў джаз-аркестры Алега Лундстрэма. З 1961 году — салістка Масканцэрту. У апошнія гады жыцьця сьпявачка перакладала зь нямецкай мовы кнігу Марлен Дытрых «Разважаньні». Кніга выйшла ў СССР ужо пасьля сьмерці Маі Крысталінскай.

Мая Крысталінская пахаваная ў Маскве на Данскіх могілках.