Маціко Кё

японская кіна- і тэатральная акторка

Маціко Кё (па-японску: 京 マチ子 Kyō Machiko?), сапраўднае імя Яно Матако (па-японску: 矢野 元子 Motoko Yano?, 25 сакавіка 1924, Осака, Японія — 12 траўня 2019, Токіё, Японія)японская акторка тэатру і кіно.

Маціко Кё
京 マチ子
Маціко Кё ў 1959 року
Імя пры нараджэньні Яно Матако
Дата нараджэньня 25 сакавіка 1924
Месца нараджэньня Сьцяг Японіі Осака
Дата сьмерці 12 траўня 2019 (95 гадоў)
Месца сьмерці Сьцяг Японіі Токіё
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 1936—2006
Узнагароды
IMDb ID nm0477553

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Яно Матако была адзіным дзіцем у сям’і. Бацькі разьвяліся, калі ёй было пяць гадоў; выхаваньнем займаліся маці з бабуляй. Скончыла пачатковую школу Адзумы.

У 1936 року, у 12-гадовым веку была прынятая ў дзіцячую танцавальную трупу ў Осацы і ўзяла сабе сцэнічнае імя Маціко Кё. Сьпярша выступала як танцорка рэвю, а ў 1944 року мела дэбют у кінэматографе (фільм „Тэнгу-даосі“). З 1947 року брала ўдзел у папулярных музычных шоў, неўзабаве стаўшы зоркай японскіх мюзыклаў.

У 1949 року Маціко Кё згуляла першую вялікую ролю ведзьмы Аяй ў фільме „Чалавек, які сьмяецца апошнім“, пасьля чаго падпісала кантракт з студыяй Даей Фільм(d). У 1950 року атрымала сусьветную папулярнасьць пасьля здымак у фільме Акіры Курасавы «Расёмон», які заваяваў галоўны прыз Вэнэцыянскага кінафэстывалю і ўразіў гледачоў сваім нелінейным сюжэтам[1].

Створаныя Кё вобразы лэдзі Вакасі ў «Казках туманнага Месяцу» Кэндзі Мідзогуці (1953), Кесы ў «Браме пекла» Тэйноске Кінугасы (1953), прынцэсы Ёкіхі ў аднайменным фільме Кэндзі Мідзогуці (1955) зрабілі Кё першым „сэкс-сымбалем“ японскага паваеннага кіно[2].

У 1956 року Маціко Кё зьнялася разам з Марлонам Брандо ды Гленам Фордам у адзіным сваім неяпонскім фільме «Гарбатня «Пад жнівеньскім Месяцам»», за ролю юнай гейшы ў якім была намінаваная на Залаты глёбус.

У 1964 року адбыўся тэлевізійны дэбют („Абурадэры“). Пасьля банкруцтва студыі „Даей“ у 1971 року колькасьць здымак Кё зьменшылася, аднак яна пасьпяхова выступала на тэлевізіі, працягвала ўдзел у музычных і драматычных пастановах.

Кё здымалася да 80-гадовага веку. Апошняй роляй стала Матсуура Сіно ў тэлевізійным сэрыяле Японскай вяшчальнай карпарацыі Харэгі Како Іцыбан (2000).

Па сканчэньні кар’еры зьехала ў Осаку, дзе жыла да скону. Памерла ад сардэчнай недастатковасьці ў 95-гадовым веку[3][4].

Фільмаграфія

рэдагаваць
 
У ролі вядзьмаркі ў фільме «Хана курабэ танукі-готэн» (1949) з Такіко Мідзуноэ
 
У ролі Сакін у фільме «Бідзё то тоўдзоку» (1952)
 
У ролі Кесы ў фільме «Брама пекла» (1953)
 
Постэр да фільму Прынцэса Сэн (1954) з Кендзі Сугаварам
  • Тэнгу-даосі (1944) — Іноўэ
  • Тры пакаленьні Данцьзюро (1944) — Мідзогуці
  • Сайго ні вараў отоко (1949) — танцорка
  • Хана курабэ танукі-готэн (1949) — Аяй, ведзьма
  • Ціка-гай но данкон (1949)
  • Мітсу но сіндзю (1949)
  • Цідзін но аі (1949) — Наомі
  • Хебі-хімэ доцю (1949)
  • Дзоку Хебі-хімэ доцю (1950)
  • Харуканары хаха но куні (1950) — Мары, дачка
  • Асакуса но хада (1950)
  • Бібо но умі (1950)
  • Фукатсу (1950) — Юкіко Охара
  • Расёмон (1950) — Масако Канадзава
  • Хі но торы (1950)
  • Ітсуварэру сэйсо (1950) — Кіміцё
  • Коі но Оранда-дзака (1951) — Цігуса
  • Дзію гако (1951) — Юры
  • Дзоэн но хатоба (1951)
  • Мэсу іну (1951) — Эмі
  • Гендзі монагатары (1951) — Авадзі но камі
  • Бакуро іцідаі (1951) — Юкі
  • Асакуса курэнайдан (1952) — Руко Бэні
  • Нагасакі Но Ута Ва Васурэдзі (1952) — Окумура, Аяко
  • Такі но Сірайто (1952) — Такі но Сірайто
  • Бідзё то тоўдзоку (1952) — Сакін
  • Дайбутсу кайген (1952) — Маямэ
  • Канодзо но токуданэ (1952)
  • Угетсу (1953) — лэдзі Вакаса
  • Курох’ё (1953)
  • Старэйшы брат, малодшая сястра (1953) — Мон
  • Брама пекла (1953) — Кеса
  • Ару она (1954) — Ёко Хаядзукі
  • Айдзэн катсура (1954) — Катсуэ Такаісі
  • Сункін монагатары (1954) — Сункін
  • Асакуса но ёру (1954) — Сэтсуко Такасіма
  • Прынцэса Сэн (1954) — Прынцэса Сэн
  • Бадзоку гейша (1954) — Нобукіці
  • Дзяўчыне нельга кахаць (1955) — Саціко Нонамія
  • Прынцэса Янг Квэй-Фэй (1955) — Прынцэса Янг Квэй-Фэй
  • Тодзуро но коі (1955) — Окадзі
  • Сін дзосэй мондо (1955)
  • Сін Хэйке монатагары: Ёсінака о мэгуру санін но она (1956) — Тамоэ
  • Нідзі ікутабі (1956) — Мамако Мідзухара
  • Вуліца чырвоных ліхтароў (1956) — Мікі
  • Тсукігата Ханпэйта: Хана но макі; Арасі но макі (1956) — Хагіно
  • Гарбатня «Пад жнівеньскім Месяцам» (1956) — Кветка Лотасу
  • Ітохан монагатары (1957) — Окатсу
  • Адорыко (1957) — Ціёмі Ханамура
  • Дзігоку бана (1957) — Сутэ
  • Ёру но цё (1957) — Мары
  • Дзірка (1957) — Нагако Кіта
  • Юракуцё дэ Аймасё (1958) — Ая Коянагі
  • Смутак толькі для жанчын (1958) — Міціко
  • 47 ляяльных ронінаў (1958) — Оруі (шпег)
  • Хаха (1958) — Такако Омаці
  • Осака но она (1958) — Осэн
  • Акасэн но хі ва к’езу (1958) — Набуко Аракі
  • Ёру но сугао (1958) — Акемі
  • Сатсудзін то кендзу (1958)
  • Мусумэ но бокен (1958)
  • Аната то ватасі но айкатоба: Саёнара, коніціва (1959) — Умэко Іціге
  • Да пабачэньня, прывітаньне (1959)
  • Сасамэюкі (1959) — Саціко
  • Она то Кайдзоку (1959) — Аягіну / Оіто
  • Ёру но тог’ё (1959) — Рыёко Касівабара
  • Дзіроцё Фудзі (1959) — Окатсу
  • Ключ (1959) — Ікуко / жонка
  • Плывучыя водарасьці (1959) — Суміко
  • Запавет жанчыны (1960) — Омітсу
  • Рутэн но охі (1960) — Руко Корынкакура (Хірако Айсінкакура)
  • Бонці (1960) — Офуку
  • Саньнін но каояку (1960) — Цідзуру
  • Асі ні савата она (1960) — Сая Сіодзава
  • Као (1960)
  • Одэн цзігоку (1960) — Одэн Такахасі
  • Конкі (1961) — Сідзу, жонка Такуо
  • Нурэгамі ботан (1961) — Кіёмігата но Омон
  • Она но кунсё (1961) — Сікіко Охба
  • Кодаці о тсукаў она (1961) — Рытсу Ікеда
  • Буда (1961) — Нандабала
  • Чорная яшчарка (1962) — сп-ня Мідорыкава
  • Накаёсі-ондо: Ніпон іці даё (1962)
  • Сін но сікотэй (1962)
  • Она но ісьсё (1962) — Кэй Нунобікі
  • Нёкей кадзоку (1963) — Фудзіё Ядзіма
  • Гендай інцікі монагатары: Дотанукі (1963)
  • Амай асе (1964) — Умэко
  • Твар іншага (1966) — сп-ня Окуяма
  • Дзінцёге (1966) — Кікуко, Уэно, 1-я дачка
  • Ціісай то бокса (1966) — Яёй Ямамура
  • Сэнба дзуру (1969) — Цікако Курымато
  • Генкай юкёдэн: Ябурэ кабурэ (1970) — Суэ Ёсіда
  • Карэй-нару іцідзоку (1974) — Айко Такасу
  • Кінкансёку (1975) — жонка прэм’ер-міністра
  • Кэндзі Мідзогуці: Жыцьцё кінарэжысэра (1975, дакумэнтальны) — сама сябе
  • Ёба (1976) — Осіма
  • Торава чыстае каханьне (1976) — Ая Ядзю
  • Кесо (1985) — Тсунэ Тсутано

Тэлевізія

рэдагаваць
  • Абурадэры (1964)
  • Хісатсу Сімайнін (1981)
  • Сін Хісатсу Сімайнін (1982)
  • Хісатсу Сікірынін (1984)
  • Хана но Ран (1994) — Хіно Сігеко
  • Генроку Роран (1999) — Кейсё’ін

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць
  1. ^ Prince, Stephen (6 лістапада 2012) The Rashomon Effect (анг.) Criterion Collection Праверана 20 сакавіка 2021 г.
  2. ^ Sanders, Jason Eiga Stars: Machiko Kyo in Japanese Film-fan Magazines of the 1950s (анг.) Bampfa Праверана 20 сакавіка 2021 г.
  3. ^ Sandomir, Richard (17 траўня 2019) Machiko Kyo, Star of ‘Rashomon’ and Other Films, Dies at 95 (анг.). The New York Times. Праверана 20 сакавіка 2021 г.
  4. ^ Blair, Gavin J (14 траўня 2019) Machiko Kyo, Star of Akira Kurosawa's 'Rashomon,' Dies at 95 (анг.) The Hollywood Reporter Праверана 20 сакавіка 2021 г.
  5. ^ 会長特別賞 (яп.) Japan Academy Film Prize Праверана 20 сакавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць