Махамад Наджыбула
Махамад Наджыбула (6 жніўня 1947, Гардэз — 27 верасьня 1996, Кабул) — аўганскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, дыплямат, начальнік Службы дзяржаўнай інфармацыі (ХАД) (1980—1986), генэральны сакратар ЦК НДПА (1986—1992), Старшыня Рэвалюцыйнай Рады (1986—1987) і прэзыдэнт Аўганістану (1987—1992). На пасадзе прэзыдэнта праводзіў палітыку «нацыянальнага замірэньня», спрыяў пераўтварэньню палітычнага і сацыяльнага жыцьця краіны. Праз тры гады пасьля вываду савецкіх войск з Аўганістану ў 1992 годзе ўрад Наджыбулы быў зьвергнуты ўзброенай апазыцыяй. У апошнія гады пражываў на тэрыторыі місіі ААН у Кабуле, пакуль у 1996 годзе ня быў захоплены, а затым пакараны талібамі.
Махамад Наджыбула | |
пушту: محمد نجیبالله | |
30 лістапада 1987 — 16 красавіка 1992 | |
Папярэднік | Хаджы Махамед Чамкані[d] |
Наступнік | Абдул Рахім Хатэф[d] |
30 верасьня 1987 — 30 лістапада 1987 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
6 жніўня 1947 або 1947[1] |
Памёр: |
27 верасьня 1996[2][3] або 1996[1] |
Партыя: | |
Сужэнец: | Fatana Najib[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г https://www.biografiasyvidas.com/biografia/n/najibullah.htm
- ^ а б Mohammed Najibullah // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Mohammad Nadschibullah Ahmadsai // Munzinger Personen (ням.)