Motorola

(Перанакіравана з «Матарола»)

Motorola Inc. (NYSE: MOT; прамаўляецца як Матаро́ла) — адзін з сусьветных лідэраў у вобласьці інтэграваных тэлекамунікацыяў, і ўбудаваных электронных сыстэм, уваходзіць у сьпіс Fortune 100 найбуйнейшых кампаніяў у ЗША. Штаб-кватэра — у Шаўмбургу, штат Ілінойс (ЗША).

Motorola Inc.
Выява лягатыпу
Тып публічная кампанія
Лістынг на біржы NYSE: MOT
Заснаваная 1928
Краіна
Разьмяшчэньне Шаўмбург, штат Ілінойс (ЗША)
Закрытая 4 студзеня 2011
Ключавыя фігуры Саньджай Джа (старшыня рады дырэктараў і галоўны кіраўнік)
Галіна Вытворчасьць тэлекамунікацыйнага абсталяваньня
Прадукцыя мабільны тэлефон
Абарачэньне $36,6 млрд (2007)
Чысты прыбытак -$49 млн (чыстая страта, 2007 год)
Лік супрацоўнікаў 66 тыс. чалавек (сьнежань 2006 году)
Даччыныя кампаніі General Instrument[d], Netopia[d], Good Technology[d], Codex Corporation[d], Motorola (United Kingdom)[d], Motorola (Italy)[d], Motorola (Germany)[d], Motorola (France)[d] і Motorola (Canada)[d]

Гісторыя

рэдагаваць

У 1928 годзе кампанія Motorola пачала сваё існаваньне як сямейная кампанія Galvin Manufacturing, заснаваная братамі Палам і Джозафам Галвінамі. На працу было прынята 5 чалавек, агульная зарплата якіх складала 63 даляры ў тыдзень.

Motorola была ў ліку адных з заснавальнікаў сучасных сыстэм мабільнай сувязі: першы ў сьвеце камэрцыйны партатыўны мабільны тэлефон, Motorola DynaTAC 8000X, быў выпушчаны 6 сакавіка 1983 году. Навінка, вагай амаль у 800 грам, акумулятарам, якога хапала на 8 гадзін, і памерамі 33×4,4×8,9 см каштавала $3995 — аднак выклікала ў ЗША вялікі ажыятаж.

 
Адна зь першых мадэляў мабільных тэлефонаў Motorola

Зьліцьці і паглынаньні

рэдагаваць

19 верасьня 2006 году Motorola «паглынула» Symbol Technologies, Inc. (гандлёвая марка Symbol прыналежыла The Enterprise Mobility Company; штаб-кватэра ў ЗША). Symbol мела каля 900 патэнтаў у вобласьці лязэрнага сканаваньня, імідж-сканаваньні рыска-кодаў, RFID, лязэрных праекцыйных дысплэяў, тэхналёгій мабільных вылічэньняў, бесправадных тэхналёгій і вырабіла больш за 7 млн сканараў-рыска кода і тэрміналаў збору зьвестак. Сума ўгоды склала каля $3,9 млрд ($15 за акцыю).[2]

Паходжаньне назвы

рэдагаваць

Кампанія завецца па адным з сваіх першых прадуктаў — аўтамабільнаму радыёпрымачу Motorola: па-ангельску: motor — транспартны сродак, плюс -ola — распаўсюджаны ў той час суфікс для гукапрайгравальнай тэхнікі (магнітола, радыёла).

Старшыня рады дырэктараў і галоўны кіраўнік кампаніі — Грэг Браўн (Greg Brown).

Структура кампаніі

рэдагаваць

У кампаніі Motorola 3 ключавых падпадзяленьня[3]:

  • Мабільныя рашэньні для прадпрыемстваў (Enterprise Mobility Solutions)
  • Мабільныя рашэньні для дому і апэратараў сетак (Home & Networks Mobility)
  • Мабільныя прылады (Mobile Devices)

Дзейнасьць

рэдагаваць

Аб’ём продажаў кампаніі Motorola ў 2006 годзе склаў $42,9 млрд (у 2005 — 36,8 млрд), чысты прыбытак — $3,4 млрд. Выручка за 2007 год — $36,6 млрд. Чыстая страта ў 2007 годзе — $49 млн.[4] Асноўныя праблемы кампаніі зьвязаныя са стратамі падпадзяленьня па вытворчасьці мабільных тэлефонаў.

Дабрачыннасьць

рэдагаваць

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Motorolaсховішча мультымэдыйных матэрыялаў