Мар’ян Прыстром
Мар’ян Станіслававіч Прыстром (15 сакавіка 1944, в. Янкоўцы, Баранавіцкі гэбітскамісырыят, Койданаўскі ортскамісарыят, Генэральная акруга Беларусь, Райхскамісарыят Остлянд, Трэці Райх) — вучоны ў галіне кардыялёгіі і геранталёгіі. Доктар мэдычных навук (1990), прафэсар (1992).
Біяграфія
рэдагавацьЗакончыў Менскі мэдыцынскі інстытут (1966). З 1977 г. у Беларускім інстытуце ўдасканаленьня ўрачоў (з 1999 г. загадчык катэдры). Навуковыя працы па мэтабалічных і гемадынамічных парушэньнях у хворых ішэмічнай хваробай сэрца, клініцы і асаблівасьцях лячэньня хворых ішэмічнай хваробай сэрца і гіпэртанічнай хваробай у герыятрычнай практыцы, прафіляктыцы старэньня.
Літаратура
рэдагаваць- Прыстром Мар’ян Станіслававіч // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 83.
- Прыстром Мар’ян Станіслававіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1. С. 608.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |