Марыён
Марыён (ад франц. morion ад гішп. morrion ці італ. morione, відаць ад гішп. morra макаўка галавы) — лёгкі шлем акруглай формы, у шырокім ужытку эўрапейскай пяхоты 16 і пач. 17 ст.
Вызначальнымі прыкметамі былі вэртыкальны грэбень, брыль, крута загнуты ўверх сьпераду і ззаду, і адсутнасьць аховы аблічча, шыі і вушэй. З-за моцна загнутага брыля такі шлем часта насілі ссунутым на патыліцу, каб даць ахову шыі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- Morion // Encyclopaedia Britannica, 11th edition, 1911.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМарыён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |