Мары́я Ро́ўда (Салаўёва Марыя, нарадзілася ў 1975) — пісьменьніца, перакладчыца, выкладае граматыку ангельскае мовы і ангельскае мовазнаўства ў Лінгвістычным унівэрсытэце.

Марыя Роўда
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 26 ліпеня 1975(1975-07-26) (49 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, філёляг, ангелістка, перакладніца
Мова беларуская мова[1][1] і расейская мова[1][1]

Рыхтуе кандыдацкую дысэртацыю на тэму дыстантных адносінаў і іхнае ролі ў разуменьні тэксту.

Яе творы друкаваліся ў газэце Наша Ніва і часопісе Arche.

Цытаты пра яе

рэдагаваць

«Стылёва піша Марыя Роўда: нэрвы, розум, каліва сьцярвознасьці, іронія, адсутнасьць паныласьці, нетыповасьць для беларускай літаратуры — яе лірычная гераіня вырозніваецца на тле іншых лірычных гераіняў. Цікава, а як бы аўтарка пісала ад мужчынскага імя? Якім бы быў яе герой у рамане?» (Наталка Бабіна).

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • «Вырві гэта зь мяне» (1993)
  • «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі» («Наша Ніва», 1997)
  • «1896» (Arche, №1 2002)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ а б в г Roŭda, Maryja Aljaksejeŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі