Марыэта Амараўна Чудакова (па-расейску: Мариэ́тта Ома́ровна Чудако́ва, дзявочае прозьвішча — Хан-Магэмэдава; 2 студзеня 1937, Масква21 лістапада 2021, Масква) — савецкая і расейская літаратуразнаўца, гісторык літаратуры, тэкстоляг. Доктар філялягічных навук, пісьменьніца і мэмуарыстка, грамадзкая дзяячка, пэдагог[5].

Марыэта Чудакова
па-расейску: Мариэтта Омаровна Чудакова
Дата нараджэньня 2 студзеня 1937(1937-01-02)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 лістапада 2021(2021-11-20) (84 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Ковід-19[2]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак літаратурны крытык, пісьменьніца, гісторык літаратуры, літаратуразнаўца, прафэсарка ўнівэрсытэту, літаратар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства[3], гісторыя літаратуры[d][3], тэксталогія[d][3] і творчае і прафэсійнае пісьмо[d][3]
Месца працы
Сябра ў Эўрапейская акадэмія[4]
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] (1980)
Вучні Anna Gerasimova[d]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Бацька — інжынэр Амар Курбанавіч Хан-Магамэдаў, выпускнік ТМГАА Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі. Маці — Клаўдзія Васільеўна Махава, ураджэнка вёскі Вішанкі (Уладзімерская вобласьць)|Вішанкі] Суздальскі павет Суздальскага павету, пэдагог дашкольнай адукацыі, напісала кнігу «Проста шчасьце», дзе апісваецца гісторыя выхаваньня сваіх родных дзяцей. Браты Чудаковай — Джан-Булат (1925—1983), Сэлім Хан-Магамэда; сёстры — Бэла і Іна Мішына (1928—2011). Сэлім пасьля стаў вядомым архітэктарам і гісторыкам архітэктуры; Іна Мішына — дырэктарам Музэй Міхаіла Афанасьевіча Булгакава Маскоўскага музэю Булгакава ў «Нядобрай кватэры» з 2007 па 2012 год.

Чудакова скончыла маскоўскую школу №367, потым, у 1959 годзе, - філялягічны факультэт МДУ. Пачала публікавацца ў 1958 годзе. У 1959-1961 гадах у адной з маскоўскіх школ выкладала расейскую мову і літаратуру. У 1964 годзе, пасьля заканчэньня асьпірантуры, абараніла дысэртацыю на атрыманьне навуковай ступені кандыдата філялягічных навук па тэме «Творчасьць Эфэндзі Капіева».

З 1965—1984 гадах працавала ў аддзеле рукапісаў Дзяржаўная бібліятэка СССР ім. В.І. Леніна|Дзяржаўнай бібліятэкі СССР ім. Леніна]]. Ляўрэат Прэміі маскоўскага камсамолу (1969). З 1970 году — Саюзу пісьменьнікаў СССР. У 1980 годзе абараніла дысэртацыю на атрыманьне навуковай ступені доктара філялягічных навук па тэме «Друкаваная кніга і рукапіс: узаемадзеяньне ў працэсе стварэньня і функцыянаваньня (На матэрыяле мастацкай прозы і навукі аб літаратуры 1920—1930-х гадоў)».

З 1985 году пачала выкладаць у Літаратурным інстытуце ім. М. Горкага, дзе працавала на катэдры найноўшай расейскай літаратуры. З 1988 году ў якасьці візыт-прафэсара выкладала ў некаторых амэрыканскіх і эўрапейскіх унівэрсытэтах. З 1991 году — сябра Эўрапейскай Акадэміі.

Памерла 21 лістапада 2021 года на 85-м годзе жыцьця. Прычынай сьмерці стала каранавірусная інфэкцыя[6].

Грамадзкая дзейнасьць

рэдагаваць

Ужо ў гады рэформаў Гарбачова пачала актыўна крытыкаваць савецкі лад. У жніўні 1993 году ў ліку групы 36 літаратараў падпісала зварот з патрабаваньнем правесьці датэрміновыя выбары Вярхоўнага Савету РФ[7]. 15 верасьня Б. Н. Ельцын запрасіў аўтараў ліста на лецішча. Пасьля сустрэчы Чудакова пісала: «патрэбны прарыў!.. Сіла не супярэчыць дэмакратыі - ёй супярэчыць толькі гвалт»[8][9].

У кастрычніку 1993 году ў падтрымку разгону Вярхоўнага Савету Чудакова падпісала «ліст 42-х».

У 1994-2000 гадах працавала ў складзе прэзыдэнцкай рады (кансультатыўнага органу пры прэзыдэнце РФ), а таксама сябрай камісіі па пытаньнях памілаваньня пры прэзыдэнце РФ. У 2006 годзе арганізавала грамадзкую арганізацыю «ВИНТ», якая аб'ядноўвае вэтэранаў "гарачых кропак" і прадстаўнікоў інтэлігенцыі. У гэты ж час зьдзейсьніла некалькі паездак па Расеі з культурна-асьветніцкімі і грамадзкімі мэтамі - чытала лекцыі, дастаўляла ў бібліятэкі некаторых гарадоў сьвежыя кнігі і інш.[10]

У 2007 годзе ўвайшла ў першую тройку кандыдатаў партыі Саюз правых сілаў] на выбарах у Дзярждуму[11]. СПС не пераадолела 5-працэнтны бар'ер, атрымаўшы менш за 1% галасоў выбаршчыкаў.

Па словах Чудаковай, яна займалася ў той год Палітыкай, таму што занадта мала людзей займаюць актыўную палітычную пазыцыю:

Московские новости: калі грамадзяне краіны гэтак інэртныя, чаму вы вырашылі заняцца палітыкай?

"Чудакова": як раз таму. Калі б яны былі актыўныя, я са спакойнай душой магла б займацца гісторыяй літаратуры, як напрыканцы 1980-х - пачатку 1990-х. Таму пагадзілася, што ўбачыла па ўсёй краіне - у бібліятэках, музэях, школах - вельмі шмат прытомных, высакародных, разумных людзей, зь якімі мы з вамі цяпер з задавальненьнем правялі б цэлы вечар і нам было б пра што пагаварыць. Але гэтыя людзі ўжо не вераць у выбары. Яны прыціснутыя адчуваньнем ўсеўладзьдзя кіруючага пласту[12].

У красавіку 2010 году падпісала зварот расейскай апазыцыі «Пуцін павінен сысьці».

Падпісала ўсе адкрытыя лісты, якія пісаліся ў Расеі ў падтрымку Украіны[13]. У прыватнасьці, у сакавіку 2014 году падпісала ліс «Мы с Вами!» Кінасаюзу ў падтрымку Эўрамайдану[14].

Асноўныя творы

рэдагаваць

Навуковыя працы

рэдагаваць
  • Эффенди Капиев. — М.: Молодая гвардия, 1970. — 240 с.
  • Мастерство Юрия Олеши. — М.: Наука, 1972. — 100 с.
  • Беседы об архивах. — М.: Молодая гвардия, 1975. — 222 с.
  • Поэтика Михаила Зощенко. — М.: Наука, 1979. — 200 с.
  • Беседы об архивах. 2-е изд., испр. — М.: Молодая гвардия, 1980. — 224 с.
  • Рукопись и книга. Рассказ об архивоведении, текстологии, хранилищах рукописей писателей. — М.: Просвещение, 1986. — 176 с.
  • «И книги, книги…» : О М. А. Булгакове / М. Чудакова // «Они питали мою музу…»: книги в жизни и творчестве писателей.- М.: Книга, 1986.- с. 219—247
  • Жизнеописание Михаила Булгакова. — М.: Книга, 1988. — 495 с.
  • Жизнеописание Михаила Булгакова. 2-е изд., доп. — М.: Кніга, 1988. — 671 с.
  • Избранные работы. Т. 1. Литература советского прошлого. — М.: Языки славянской культуры, 2001. — 468 с.
  • Новые работы. 2003—2006. — М.: Время, 2007. — 560 с.
  • Литература в школе: читаем или проходим?. — М.: Время, 2013. — 288 с.
  • Нехорошая лестница. — М.: Дзяржаўны музэй М. А. Булгакава, 2009. — 24 с.
  • Булгаков и Пастернак. — М.: Дзяржаўны музэй М. А. Булгакава, 2010. — 24 с.

Мастацкія працы

рэдагаваць
  • Мирные досуги инспектора Крафта. апавяданьні. — М.: ОГИ, 2005. — 112 с.
  • Дела и ужасы Жени Осинкиной. Путешествие в трёх томах, а также последующие необычные, ужасные и счастливые истории, случившиеся с ней самой и её друзьями. — М.: Время, 2005—2007. — 317 с. (кн. 1); 383 с. (кн. 2); 305 с. (кн. 3).
  • Не для взрослых. Время читать! Полка первая. — М.: Время, 2009. — 208 с. — ISBN 978-5-9691-0462-4.
  • Не для взрослых. Время читать! Полка вторая. — М.: Время, 2009. — 208 с. — ISBN 978-5-9691-0463-1.
  • Не для взрослых. Время читать! Полка третья. — М.: Время, 2011. — 256 с. — ISBN 978-5-9691-0700-7.
  • Егор: Биографический роман. Книжка для смышлённых людей от десяти до шестнадцати лет. — М.: Время, 2012. — 592 с. — ISBN 978-5-9691-0761-8.