Марына Лявіцкая

Ангельская пісьменьніца ўкраінскага паходжаньня

Мары́на Мікала́еўна Ляві́цкая (па-ангельску: Marina Lewycka, па-ўкраінску: Марина Левицька;нар.1946, Кіль, Нямеччына) — брытанская пісьменьніца ўкраінскага паходжаньня. У 2005 року ейны дэбютны раман «Кароткая гісторыя трактароў па-ўкраінску» (анг. A Short History of Tractors in Ukrainian) стаў міжнародным бэстсэлерам і здабыў некалькі ўзнагародаў.

Марына Лявіцкая
Marina Lewycka
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1946(1946)
Сьцяг Нямеччыны Кіль
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Гады творчасьці 2005 — цяпер
Кірунак сацыяльная сатыра
Жанр раман
Мова ангельская
Значныя творы «Кароткая гісторыя трактароў па-ўкраінску»
Прэміі прэмія Болінгер Эўрымэн Ўудгаўза
Узнагароды
http://marinalewycka.com/

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Марына Лявіцкая нарадзілася ў лягеры для ўцекачоў у Нямеччыне пасьля Другой сусьветнай вайны; пазьней пераехала зь сям’ёю ў Ангельшчыну. Скончыла Кілскі ўнівэрсытэт са ступеньню бакаляўра ангельскай мовы і філязофіі (1968) і ўнівэрсытэт Ёрку са ступеньню бакаляўра філязофіі па ангельскай літаратуры (1969)[1]. Працавала дацэнтам ва ўнівэрсытэце Шэфілд Галам у галіне навуковых дасьледаваньняў сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыяў[2].

З сакавіка 2012 року — на пэнсіі. Пражывае ў Шэфілдзе.

Творчасьць рэдагаваць

У 2005 року зьявіўся раман «Кароткая гісторыя трактароў па-ўкраінску», які стаў бэстсэлерам і здабыў нізку літаратурных узнагародаў: прэмію Ўудгаўза на Гэйскім фэстывалі, узнагароду Вэйвэртан-Ґуд-Рыд 2005/6 і намінацыю на прэмію «Оранж».

«Кароткая гісторыя трактароў па-ўкраінску» — сатырычны раман, напісаны ў жанры чорнага гумару, у якім вядзецца пра гісторыю і побыт украінскіх эмігрантаў у Ангельшчыне. Раман перакладзены на 8 эўрапейскіх моваў.

Другі раман пісьменніцы «Два фургоны» (анг. Two Caravans) пабачыў сьвет у лютым 2007 року ў Вялікабрытаніі. У ЗША выйшаў у жніўні таго ж року пад назваю «Сунічныя палі» (анг. Strawberry Fields). Гэты раман — працяг першага.

Акрамя мастацкае літаратуры, Марына Лявіцкая выдала 10 кніг-дапаможнікаў па доглядзе за хворымі й сталымі людзьмі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ From Tractors to Caravans // Grapevine. — Alumni Office, University of York. — В. Autumn 2007. — С. 17.
  2. ^ Best-selling book would not exist without master’s course (анг.). Sheffield Hallam University (2012-03-14). Архіўная копія ад 2013-07-25 г.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць