Першая ліга чэмпіянату Славеніі па футболе 2023—2024 гадоў

Першая ліга 2023—2024 гадоў — 33-і розыгрыш Першай лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Славеніі, які праходзіў з 22 ліпеня 2023 году па 19 траўня 2024 году. Чэмпіёнам стаў «Цэле», які тым самым здабыў свой другі тытул у найвышэйшым дывізіёне.

У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Другой лігі — «Рогашка» і «Алюміні». Гэтыя клюбы замянілі «Горыцу» і «Табар».

М Каманда Г В Н П МЗ МП РМ Пкт Кваліфікацыя або паніжэньне
1 Цэле 36 24 7 5 75 34 +41 79 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў
2 Марыбор 36 19 10 7 67 35 +32 67 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a]
3 Алімпія Любляна 36 18 10 8 69 44 +25 64 Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў
4 Брава 36 12 14 10 42 42 0 50 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў
5 Копэр 36 12 12 12 51 49 +2 48
6 Мура 36 11 10 15 42 55 −13 43[b]
7 Дамжале 36 13 4 19 52 60 −8 43[b]
8 Рогашка 36 10 6 20 37 64 −27 36 Паніжэньне ў чацьвёрты дывізіён[c]
9 Радамле 36 7 12 17 33 51 −18 33
10 Алюміні 36 8 7 21 37 71 −34 31 Паніжэньне ў Другую лігу
Крыніца: RSSSF
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы.
Заўвагі:
  1. ^ Паколькі пераможца Кубка Славеніі «Рогашка» не атрымала ліцэнзію УЭФА на ўдзел у эўракубках, кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла другой камандзе лігі.
  2. ^ а б Пункты ў гульнях паміж сабою: «Мура» — 9, «Дамжале» — 3.
  3. ^ «Рогашка» не атрымала ліцэнзію на ўдзел у Першай лізе ў наступным сэзоне і панізілася ў чацьвёрты дывізіён.

Вынікі гульняў

рэдагаваць
Гаспадары↓ \ Госьці→ Алі Алю Бра Дам Коп Мар Мур Рад Рог Цэл Алі Алю Бра Дам Коп Мар Мур Рад Рог Цэл
Алімпія Любляна 0:0 1:1 2:1 1:1 2:1 1:0 1:1 5:0 2:4 5:0 0:1 1:0 3:2 1:2 0:0 2:2 2:2 1:1
Алюміні 4:5 1:1 0:5 3:2 1:0 0:1 0:2 1:2 2:2 0:4 1:1 1:3 1:2 0:2 2:0 1:1 0:1 1:3
Брава 4:2 2:0 3:2 0:3 2:1 2:0 0:2 2:0 0:2 1:1 0:0 1:3 0:0 1:1 1:1 1:1 3:2 0:0
Дамжале 0:2 2:1 1:1 1:2 1:2 0:2 3:0 3:0 1:2 1:3 2:0 1:3 1:0 1:1 3:5 1:1 0:1 2:1
Копэр 2:1 4:1 1:1 0:1 3:3 1:3 1:0 3:0 1:1 2:4 2:1 0:0 3:1 1:1 2:1 0:1 1:2 1:3
Марыбор 3:1 1:0 2:1 1:1 0:1 3:1 3:1 2:1 0:1 2:1 7:0 2:1 3:0 3:1 5:0 1:0 3:0 3:1
Мура 1:3 1:0 1:1 2:3 2:2 0:0 0:2 3:1 0:2 1:1 3:1 1:2 1:0 1:1 3:0 0:0 1:2 1:3
Радамле 0:2 0:2 1:2 3:1 1:1 0:4 1:1 1:3 0:4 1:3 1:2 0:1 2:0 1:1 2:2 1:2 1:0 1:1
Рогашка 0:2 0:1 2:0 1:2 0:1 2:2 0:2 1:1 0:4 2:3 1:4 2:0 4:1 2:2 0:0 0:0 1:0 1:2
Цэле 0:1 1:3 2:1 3:1 2:0 2:0 5:0 1:0 2:0 1:0 2:2 2:1 2:3 2:1 1:1 4:1 2:1 4:1
Крыніца: Першая ліга
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Пераходныя матчы

рэдагаваць

Па заканчэньні сэзону мусілі прайсьці пераходныя матчы паміж «Радамлем», які заняў дзявятае месца ў Першай лізе, і «Нафтай-1903», другой камандай Другой лігі. Матчы прызначылі на 23 і 26 траўня 2024 году, аднак 22 траўня Футбольны зьвяз Славеніі адмяніў пераходныя матчы пасьля таго, як «Рогашка» не атрымала ліцэнзію на наступны сэзон. Як вынік, абодва клюбы «Радамле» і «Нафта-1903» атрымалі месца ў Першай лізе сэзону 2024—2025 гадоў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць