Мартын I (папа рымскі)
Мартын Спавядальнік (па-лацінску: Martinus PP. I; памёр 16 верасьня 655) — папа рымскі зь ліпеня 649 году па 17 чэрвеня 653 году.
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 21 чэрвеня 598 |
Памёр | 19 верасьня 655 (57 гадоў) |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | хрысьціянства[2] |
Заняткі | палітык, дыплямат, заходні сьвятар, пісьменьнік |
Дзень памяці | 13 красавіка[3] |
Нарадзіўся ва ўмбрыйскім горадзе Тудэртума. Да 649 году зьяўляўся рымскім нунцыем ва Канстантынопалі. Асудзіў монафэлітаў як герэтыкоў на Лятэранскім саборы ў 649 годзе, дзе таксама быў асуджаны эдыктам імпэратара Канстанта II, які забараняў асуджэньне монафэлітства. Разьюшаны імпэратар загадаў ваеначальніку экзарху Равэнны Алімпіюсу даставіць сьвяціцеля Мартына на суд.
Аднак Алімпіюс пабаяўся народа й падаслаў воіна, каб таемна забіць сьвятога. Калі забойца наблізіўся да сьвяціцелю, то нечакана асьлеп. Новы экзарх Тэадор I Каліёпа ў 653 годзе арыштаваў Мартына й адправіў яго на востраў Наксас, пасьля чаго папа быў выкліканы ў Канстантынопаль на суд.
Нарэшце, Мартына выслалі ў Хэрсонес Таўрычны, дзе ён і памёр 16 верасьня 655 году[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Schäfer J. Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 25.
- ^ Мартын Спавядальнік. Каталічная Энцыкляпэдыя
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМартын I (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Мартын I. Catholic Encyclopedia