Мармарай
Мармарай (па-турэцку: Marmaray) — падводны чыгуначны тунэль пад пралівам Басфор, пабудаваны дзеля злучэньня эўрапейскай і азіяцкай частак Стамбулу. Рух цягнікоў праз тунэль працягласьцю 13,6 км (уключаючы 1,4 км непасрэдна пад вадой[1]) пачаўся 29 кастрычніка 2013 року[2].
Будаўніцтва тунэлю каштавала 3,5 млрд даляраў ЗША[3]. З улікам пад’езных шляхоў, злучэньня з сеткаю існых аўтадарогаў і інфраструктуры кошт праекту склаў 5 млрд даляраў[4].
Тунэль зьяўляецца часткаю праекту «Мармарай» па мадэрнізацыі чыгуначнай сыстэмы Стамбулу[5]. Самы глыбокі ўчастак тунэлю знаходзіцца за 60 мэтраў ад паверхні заліва[6][7].
Назва Мармарай паходзіць ад спалучэньня турэцкіх словаў «Marmara» (Мармуровае мора, якое разьмешчанае на поўдзень ад тунэля) і «ray» — рэльс.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ В Турции открыли подводный тоннель, соединивший Европу и Азию | Общественный транспорт | Общество | Аргументы и Факты (рас.)
- ^ В Стамбуле открыли туннель под Босфором, связывающий Азию и Европу :: Экономика :: Top.rbc.ru (рас.)
- ^ Вести.Ru: Турция свяжет Европу и Азию подводной трассой (рас.)
- ^ Вести.Ru: В Турции открывается движение по туннелю под дном Босфора (рас.)
- ^ Министерство транспорта Турецкой Республики(недаступная спасылка)
- ^ Quake Fears, Ancient Finds Have Europe-Asia Tunnel on Nonstop Delay (анг.)
- ^ В железнодорожном туннеле под Босфором отключилось электричество — Газета.Ru | Новости (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМармарай — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Каардынаты: 41°1′9.42″ пн. ш. 28°59′48.11″ у. д. / 41.0192833° пн. ш. 28.9966972° у. д.