Мараскіна
Мараскіна па-італьянску: Maraschino, maraskino — гатунак бязколернага лікёру, які спачатку вырабляўся ў Далмацыі на ўзьбярэжжу Андрыятыкі, а цяпер таксама ў Італіі.
Лікёр дыстылюецца з сфэрмэнтаванага соку з мараскінавай вішні (від дзікай вішні з далматынскаг рэгіёну), а пазьней амартызаваны дыстылятам на пялёстках ружы і кветак апэльсіна .
Падчас вытворчасьці ў лікёр дадаюць лясны арэх, міндаль, язьмін ці ваніль. Мараскіна мае 32-40% алькаголю.
Гісторыя
рэдагавацьПершая вытворчасьць мараскіна пачалася ў 1821 годзе ў партовым горадзе Задару ў Харватыі. Праз восемь год, яе ўладар, камэрсант Джыролама Луксарда патрымаў манаполію на вытворчасьць гэтага лікёру. Пасьля Другой сусьветнай вайны, калі Задар апынуўся ў складзе Югаславіі, нашчадкі Луксарда заснавалі новы завод па вытворчасьці мараскіна каля Падуі. Цяпер іх лікёр вырабляецца пад назвай «Luxardo Maraschino», а харвацкі мараскін мае назоў «Original Maraschino from Zadar».
Мараскін часта ўжываецца ў рэцэптах дэсэртаў, марозіва ці для наданьня асаблівага смаку салатам з садавіны.