Мандарыны (фільм)
«Мандары́ны» (па-грузінску: მანდარინები, па-эстонску: Mandariinid) — эстонска-грузінскі фільм 2013 року грузінскага рэжысэра Зазы Ўрушадзэ. Падзеі фільму разгортваюцца падчас вайны ў Абхазіі. У 2014 року фільм быў намінаваны на прэмію Акадэміі і Залаты Глёбус за найлепшы фільм на замежнай мове.
Мандарыны | |
Mandariinid | |
Жанр | драматычны фільм і ваенны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | Заза Ўрушадзэ |
Сцэнарыст | Заза Ўрушадзэ |
Прадусар | Іва Фэльт, Заза Ўрушадзэ |
У ролях |
|
Кампазытар | Ніяз Дыясамідзэ |
Апэратар | Рэйн Котаў |
Вытворчасьць | Allfilm[d] |
Распаўсюд | Allfilm[d], Hulu[d] і iTunes[d] |
Дата выхаду | 15 кастрычніка 2013 |
Працягласьць | 87 хв. |
Краіна | |
Мова | эстонская, расейская |
Бюджэт | 650 000 € |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт
рэдагавацьПадзеі адбываюцца ў вёсачцы ў Абхазіі ў часе вайны ў Грузіяй. У вёсачцы эстонскія фэрмэры гадуюць мандарыны на продаж. З выбухам вайны большасьць эстонцаў зьяжджаюць на гістарычную радзіму, і ў вёсцы застаюцца толькі два мужчыны — стары Іва (Лембіт Ульфсак) і Маргус (Эльма Нюганэн) — на якіх лягае абавязак пасьпець сабраць ураджай. Тым часам ля іхняй вёскі адбываецца страляніна паміж абхаскімі апалчэнцамі і грузінамі, у якой выжываюць па адным чалавеку з кожнага боку. Ахмэд (Гіоргі Накашыдзэ) — чачэнскі найміт абхазцаў, а Ніка (Міхеіл Мэшхі) — грузін; абодва цяжка параненыя, але эстонцы з дапамогай знаёмага лекара выратоўваюць іх.
Акрыяўшы, абодва жаўнеры клянуцца пазабіваць адзін аднаго, аднак Іва вымагае кожнага зь іх паклясьціся, што пад ягоным дахам крывапраліцьця ня будзе. Ваяры застаюцца выздароўліваць у ягонай хаце, хоць працягваюць звады адзін з адным. Паступова яны пачынаюць выказваць ўзаемную спагаду і ўсьведамляюць, што чалавечнасьць пазнаецца праз раны і пакуты ворага. Неспадзявана ля хаты Іва спыняецца аўтамабіль расейскіх жаўнераў; Ніка застаецца ўнутры, а Ахмэд спрабуе патлумачыць, што ён свой, чачэнец, аднак расейцы ўважаюць яго за ворага і вырашаюць расстраляць на месцы. Ніка расстрэльвае іх з вакна, каб выратаваць Ахмэда. У страляніне ад шалёнае кулі гіне невінаваты Маргус, а Ніку забівае паранены афіцэр, якога яны палічылі забітым. Ахмэд прыкончвае расейца, аднак Ніка ўжо не ўратаваць[1].
Іва і Ахмэд хаваюць Маргуса і Ніка. На Нікавай магіле Ахмэд прызнае, што Іва меў рацыю, выказвае яму вялікую пашану, называючы ці ня бацькам. Іва кажа, што Ніка будзе пахаваны побач зь ягоным сынам, які загінуў у пачатку вайны. Іва, які застаўся ў вёсцы адзіны, вырашае вярнуцца ў Эстонію, а Ахмэд вяртаецца дадому на вайсковым джыпе, на якім ён упершыню наведаўся ў вёску.
У галоўных ролях
рэдагаваць- Лембіт Ульфсак — Іва, стары эстонскі фэрмэр, які жыве ў Абхазіі
- Эльма Нюганэн — Маргус, сябар Іва, таксама эстонскі фэрмэр
- Гіоргі Накашыдзэ — Ахмэд, чачэнскі найміт
- Міхеіл Мэшхі — Ніка, грузінскі жаўнер
Узнагароды
рэдагавацьУзнагарода | Дата цырымоніі | Катэгорыя | Атрымальнік(і) | Вынік | Зн |
---|---|---|---|---|---|
Прэмія Акадэміі | 22 лютага 2015 | Найлепшы фільм на замежнай мове | «Мандарыны» | Намінацыя | [2] |
Міжнародны кінафэстываль у Бары | 12 красавіка 2014 | Найлепшы фільм | «Мандарыны» | Перамога | [3] |
Міжнародны кінафэстываль у Фаджры | 4 лютага 2014 | Крышталёвы сыморг за найлепшы сцэнар | Заза Ўрушадзэ | Перамога | |
Крышталёвы фінікс за найлепшы фільм | Заза Ўрушадзэ і Іва Фэльт | Перамога | |||
Залаты Глёбус | 11 студзеня 2015 | Найлепшы фільм на замежнай мове | «Мандарыны» | Намінацыя | [4] |
Міжнародны кінафэстываль Мангайм — Гайдэльбэрг | 10 лістапада 2013 | Прэмія публікі | «Мандарыны» | Перамога | |
Адмысловая прэмія Мангайму — Гайдэльбэргу | «Мандарыны» | Перамога | |||
Ерусалімскі кінафэстываль | 19 ліпеня 2014 | Прэмія «Ў духу свабоды» памяці Ўіма ван Лэера | Заза Ўрушадзэ і «Мандарыны» | Ганаровая згадка | [5] |
Спадарожнік | 15 лютага 2015 | Найлепшы фільм на замежнай мове | «Мандарыны» | Перамога | [6] |
Талінскі кінафэстываль «Чорныя ночы» | 30 лістапада 2013 | Найлепшы эстонскі фільм | «Мандарыны» | Перамога | [7] |
Вайна на экране | 5 кастрычніка 2014 | Гран-пры журы | «Мандарыны» | Перамога | [8] |
Варшаўскі міжнародны кінафэстываль | 20 лістапада 2013 | Прэмія аўдыторыі: найлепшы поўнамэтражны фільм | «Мандарыны» | Перамога | [9] |
Прэмія найлепшаму рэжысэру | Заза Ўрушадзэ | Перамога |
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Фільм прысьвечаны Лявану Абашыдзэ, грузінскаму актору, які загінуў у Абхаскую вайну.
- Гіоргі Накашыдзэ, які грае ролю чачэнскага баявіка, паводле нацыянальнасьці грузін.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Farber, Stephen (24 лістапада 2014) Oscar submission from Estonia focuses on the civil wars that wracked Eastern Europe after the breakup of the Soviet empire (анг.). The Hollywood reporter. Праверана 8 чэрвеня 2015 г.
- ^ Oscars 2015: Winners list (анг.) Entertainment & Arts. BBC News (23 лютага 2015). Праверана 8 чэрвеня 2015 г.
- ^ «Tangerines» from Bif&st 2014 to the Academy Awards. And Pif, winner in Bari, obtains the European Award (анг.) Bari International Film Festival Праверана 8 чэрвеня 2015 г.
- ^ Tangerines (анг.) Golden Globe Awards Праверана 8 чэрвеня 2015 г.
- ^ 2014 JFF Winners Announced (анг.) News 2014. Jerusalem Film Festival. Праверана 8 чэрвеня 2015 г.
- ^ Current Nominees | Categories | International Press Academy (анг.). International Press Academy. Праверана 8 чэрвеня 2015 г.
- ^ Selgusid PÖFFi võitjad (эст.) Uudised. ERR (30 лістапада 2013). Праверана 8 чэрвеня 2015 г.
- ^ The 2014 Prize list | Feature length international competition (анг.) War on screen Праверана 8 чэрвеня 2015 г.
- ^ Awards at the 29th Warsaw Film Festival (анг.) Warsaw Film Festival Праверана 8 чэрвеня 2015 г.