Малінаўка (рака)

рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласьці

Малі́наўка, Крыва́я — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 109 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2‰.

Рака
Малінаўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Скавышкі
Вусьце Друць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 16 км
Плошча басэйну 109 км²
Нахіл воднай паверхні 2,2 ‰
Асноўныя прытокі
Левыя Хвашчоўка

Пачынаецца за 1,5 км на поўнач ад вёскі Скавышкі, вусьце на паўднёвай ускраіне места Талачына. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 8 км (ад вытоку да паўднёвай ускраіны вёскі Лісоўшчына)[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 237

ЛітаратураРэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 237