Мальданада
Мальдана́да (па-гішпанску: Maldonado) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў аднайменным дэпартамэнце. Згодна з перапісам насельніцтва 2011 году места ёсьць сёмым паводле колькасьці жыхароў горадам краіны.
Мальданада | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1755 | ||||
Краіна: | Уругвай | ||||
Дэпартамэнт: | Мальданада | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 24 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Паштовы індэкс: | 20000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 34°54′31.77″ пд. ш. 54°57′29.11″ з. д. / 34.908825° пд. ш. 54.9580861° з. д.Каардынаты: 34°54′31.77″ пд. ш. 54°57′29.11″ з. д. / 34.908825° пд. ш. 54.9580861° з. д. | ||||
Мальданада | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.maldonado.gub.uy/ |
Гісторыя
рэдагавацьНазва паселішча паходзіць ад прозьвішча лейтэнанта Франсіска Мальданада, якога пакінуў на чале групы італьянскі дасьледнік Сэбастыян Кабат, які выправіўся ў Кастылію ў студзені 1530 году. Але закладзенае паселішча было ў жніўні 1755 году на прапанову губэрнатара Мантэвідэо Хасэ Хаакіна дэ Віяны. Будынкі, якія былі пабудаваныя вакол гарадзкога пляцу, у тым ліку і катэдра, нагадваюць традыцыйны гішпанскі стыль, што даказвае, што менавіта гішпанцы ўдзельнічалі ў разьвіцьці Мальданада[1]. У траўні 1783 году колькасьць насельніцтва пабольшала, і вяскоўцы далі дону Люісу Эстэмэру паўнамоцтвы на ўтварэньне мескай рады. Такім чынам, ужо праз 25 гадоў па стварэньні паселішча атрымала статус гораду.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «History of Maldonado». Welcome Uruguay.