Бераст

від расьлінаў
(Перанакіравана з «Малы вяз»)

Бераст, або вяз малы, ільм малы, карагач (лац. Ulmus minor Mill.) — гэта канкрэтны від лістападных дрэваў з роду вяз (або ільм, бераст) сямейства вязавых (або ільмавых) (Ulmaceae). Мае шмат сынонімаў: Ulmus campestris auct., Ulmus carpinifolia Gled., Ulmus foliacea Gilib., nom. inval., Ulmus nitens Moench, Ulmus suberosa Moench.

Бераст
Бераст (Ulmus minor Mill.)
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадРужакветныя (Rosales)
СямействаВязавыя (Ulmaceae)
РодВяз (Ulmus)
ВідБераст
Бінамінальная намэнклятура
Ulmus minor Mill.
Арэал
ITIS 19054 ·
Ulmus minor

Кара цёмна-шэрая, глыбока патрэсканая. Крона шырокацыліндрычная, густая. Лісьце нераўнабокае, на доўгіх чараньках, цьвёрдае, пілаватае, зьнізу на жылках пакрытае чырвонымі кропкавымі залозкамі. Кветкі ў густых пучках. Плод — крылатка.

У Беларусі бераст (Ulmus minor Mill.) забаронены да рубкі Пастановаю Савета Міністраў ад 29 сакавіка 2002 году № 383.

Таксама бераст, або вяз, ільм (лац. Ulmus L.) — назва ўсяго роду лістападных дрэваў сямейства вязавых (або ільмавых) (Ulmaceae). Існуе каля 25 відаў.

Іншыя віды з роду бераст (вяз):

  • Ulmus glabra Huds., (сынонім: U. scabra Mill.)
  • Ulmus laevis Pall.
  • Ulmus alata Michx.
  • Ulmus americana L.
  • Ulmus androssowii Litv.
  • Ulmus crassifolia Nutt.
  • Ulmus davidiana Planch.
  • Ulmus densa Litv.
  • Ulmus elliptica K. Koch
  • Ulmus harbinensis S. Q. Nie & G. Q. Huang
  • Ulmus hollandica Mill.
  • Ulmus hybr.
  • Ulmus laciniata (Trautv.) Mayr
  • Ulmus macrocarpa Hance
  • Ulmus mexicana (Liebm.) Planch.
  • Ulmus parvifolia Jacq.
  • Ulmus pumila L.
  • Ulmus procera Salisb.
  • Ulmus rubra Muhl.
  • Ulmus szechuanica W. P. Fang
  • Ulmus thomasii Sarg.
  • Ulmus villosa Brandis ex Gamble
  • Ulmus ×viminalis Lodd. ex Bean
  • Ulmus wallichiana Planch.

Звычайна — дрэвы вышынёй да 30 м і да 1,5 м у дыяметры, але некаторыя віды растуць у выглядзе кустоўя.

Расьце ў Цэнтральнай і Паўднёвай Эўропе. Сустракаецца ў зьмяшаных і шырокалісьцевых лясах, асабліва на наносных, алювіяльных глебах у рачных далінах, у гарах падымаецца да 500 м. Усе віды даволі ценявыносьлівыя, асабліва ў маладосьці; пры поўным асьвятленьні растуць даволі добра і ўтвараюць магутную крону.

Бераст

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць