Малодшая рыфмаваная хроніка

Малодшая рыфмаваная хроніка — вершаваны летапісны звод на ніжненямецкім дыялекце. Створаны ў канцы 40-х рокаў XIV ст. у Лівоніі. Аўтар — Барталамей Хоэнэке, сьвятар пры лівонскім ландмайстры. Хроніка ахоплівае пэрыяд ад 1315 да 1348 году.

Аўтар меў доступ да ордэнскіх архіваў. Ён апісваў унутраныя падзеі, а таксама войны лівонцаў зь Літвой і Русьсю, асабліва з Псковам. Апавядаецца пра барацьбу Ордэна з Рыгай (да яе заканчэньня ў 1330 годзе), пра паўстаньне эстаў і іншыя.

Хроніка вядомая толькі ва ўрыўках, расьсеяных па пазьнейшых хроніках, напісаных прозай. Самы вялікі кавалак зьмешчаны ў «Гісторыі Лівоніі» (па-нямецку: Livländischen Historien) Ёгана Рэнэра[1].

  1. ^ Höhlbaum K. Joh. Renners Livländische Historien uhd die jüngere Livländische Reimschronik. Göttingen, 1871. Teil 1.

Літаратура

рэдагаваць