Малазводзкі сельсавет
Малазво́дзкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе спачатку Высокаўскага раёну (1940—1962), а потым Камянецкага раёну (1962—1982) Берасьцейскай вобласьці за часам БССР. Цэнтрам сельсавету была вёска Баршчэва. На момант утварэньня ў склад сельсавету ўваходзілі 11 паселішчаў з насельніцтвам 3193 чал., на яго тэрыторыі працавалі 3 пачатковых школы, паравы млын, 5 крамаў, бібліятэка, царква.
Гісторыя
рэдагаваць12 кастрычніка 1940 году ўтвораны Баршчэўскі сельсавет у складзе Высокаўскага раёну. 17 кастрычніка 1962 году ў сувязі са скасаваньнем Высокаўскага раёну перайшоў у склад Камянецкага раёну. 3 ліпеня 1972 году сельсавет перайменаваны ў Малазводзкі. 18 кастрычніка 1982 году сельсавет скасаваны, паўночная яго частка з в. Баршчэва перададзена Ратайчыцкаму сельсавету, паўднёвая частка — Берасьцейскаму раёну.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 8, 19.