Маладая Беларусь (рух)

Малада́я Белару́сь — беларускі моладзевы палітычны рух, утвораны ў 2008 годзе. У 2009 годзе раскалоўся на дзьве арганізацыі.

Гісторыя

рэдагаваць

28 верасьня 2008 году ў выніку расколу «Маладога Фронту» Артур Фінькевіч, Цімох Дранчук і Зьміцер Касьпяровіч абвясьцілі пра стварэньне моладзевага руху «Маладая Беларусь»[1][2]. 5 лістапада 2008 году ў Магілёве адбыўся ўстаноўчы сход «Маладой Беларусі», дзе былі абвешчаныя мэты і задачы аб’яднаньня на наступныя два гады[3].

Рух «Маладая Беларусь» быў адным з суб’ектаў, якія ўваходзілі ў арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы беларуска-эўрапейскага форуму ў лістападзе 2009 году, таксама быў адным з стваральнікаў «Беларускага незалежніцкага блёку»[4][5][6], утворанага 27 кастрычніка 2009 году.

28 лістапада 2009 году ў Менску адбыўся новы ўстаноўчы сход «Маладой Беларусі», у выніку якога Зьміцер Касьпяровіч быў абраны старшынём руху.[7] Артур Фінькевіч не прызнаў устаноўчага зьезду, заявіўшы, што ні ён, ні адзін з кіраўнікоў рэгіянальных структур не былі запрошаныя на зьезд, і што Цімох Дранчук і Зьміцер Касьпяровіч былі выключаныя з арганізацыі ў красавіку 2009 году[8]. Ад гэтага часу пад назвай «Маладая Беларусь» пачалі дзейнічаць дзьве арганізацыі — адна на чале з Касьпяровічам, другая — на чале зь Фінькевічам[2][9][10].

Абедзьве арганізацыі лічаць сябе пераемніцамі «Маладой Беларусі» і адмаўляюць існаваньне адна адной[11][12].

«Маладая Беларусь» на чале з Касьпяровічам

рэдагаваць
Маладая Беларусь
Лідэр партыі Зьміцер Касьпяровіч
Заснавальнік Артур Фінькевіч
Колькасьць каля 53
(устаноўчы сход 2009 г.)[7]
Афіцыйны сайт mbelarus.org

У 2009—2010 гадох рух праводзіў пераважна грамадка-палітычныя акцыі і кампаніі[13].

7 сьнежня 2009 году прадстаўнікі руху падалі ў Міністэрства юстыцыі дакумэнты на рэгістрацыю руху, але атрымалі адмову[14][15]. 18 студзеня 2010 году рух быў афіцыйна зарэгістраваны ў Летуве як міжнароднае грамадзкае моладзевае аб’яднаньне «Рух „Маладая Беларусь“»[12].

«Маладая Беларусь» на чале зь Фінькевічам

рэдагаваць
Маладая Беларусь
Лідэр партыі Артур Фінькевіч
Заснавальнік Артур Фінькевіч
Штаб-кватэра Менск
Колькасьць каля 55
(устаноўчы сход 2010 г.)[16]
Афіцыйны сайт mbelarus.net

Рух выступае за аб'яднаньне сацыяльна-актыўнай моладзі на аснове беларускай нацыянальнай ідэі, пабудову грамадзянскай супольнасьці, спрыяньне фарміраваньню ўсебакова і гарманічна разьвітага грамадзтва. 10 ліпеня 2010 году на ўстаноўчым сходзе «Маладой Беларусі» ў Менску лідэрам руху быў пераабраны Артур Фінькевіч[17].

Дзейнасьць

рэдагаваць

Дзейнасьць руху накіраваная на правядзеньне вулічных акцыяў і пікетаў, прымеркаваных да розных грамадзка-палітычнах падзеяў[18][19][20].

На працягу 5 месяцаў ад лістапада 2009 году рух праводзіў кампанію «За незалежную Беларусь!», накіраваную на папулярызацыю нацыянальных сымбаляў і канцэпцыі незалежнасьці[21].

Прадстаўнікі руху ўдзельнічалі ў шэрагу выбарчых кампаніяў у Рэспубліцы Беларусь. На выбарах ў мясцовыя Саветы дэпутатаў у 2010 годзе ад імя руху былі зарэгістраваныя 11 кандыдатаў[22]. На Парлямэнцкіх выбарах 2012 году рух выставіў двух кандадатаў, але яны не былі зарэгістраваныя цэнтарвыбаркамам[23][24]. Прадстаўнікі былі назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах 2010 году і парлямэнцкіх выбарах 2012 году.

  1. ^ Юлія Міцкевіч. Борьба за сферы влияния привела к расколу «Молодого фронта» // «Naviny.by», 7 кастрычніка 2008 г.
  2. ^ а б Сяргей Пульша. Яшчэ раз пра брэнды(недаступная спасылка) // «Новы Час», 1 сьнежня 2009 г.
  3. ^ Учредительное собрание движения «Молодая Беларусь» прошло в Могилеве // «Naviny.by», 6 лістапада 2008 г.
  4. ^ Правая кааліцыя атрымае назву «Беларускі незалежніцкі блок» // TUT.BY, 23 кастрычніка 2009 г.
  5. ^ Куда пойдет «Беларускі незалежніцкі блок» // «Белорусские новости», 27 кастрычніка 2009 г.
  6. ^ Правая кааліцыя атрымае назву «Беларускі незалежніцкі блок» // Наша Ніва, 23 кастрычніка 2009 г.
  7. ^ а б (Не) адбыўся ўстаноўчы сход руху “Маладая Беларусь” // Радыё Свабода, 29 лістапада 2009 г.
  8. ^ Фінькевіч: Ніякага ўстаноўчага з'езду "Маладой Беларусі" не было(недаступная спасылка) // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 29 лістапада 2009 г.
  9. ^ Колькі будзе «Маладых Беларусяў»? // Польскае Радыё, 30 лістапада 2009 г.
  10. ^ Скандал вакол брэнду «Маладая Беларусь» // Belmy.by, 29 лістапада 2009 г.
  11. ^ БНБ акрэсліў сваю пазіцыю адносна «Маладой Беларусі»: дзеянні Дранчука і Каспяровіча — правакацыя(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 23 студзеня 2010 г.
  12. ^ а б Рух «Маладая Беларусь» зарэгістраваны! // «Маладая Беларусь», 20 студзеня 2010 г.
  13. ^ Навіны // «Маладая Беларусь»
  14. ^ Рух “Маладая Беларусь» падаў дакументы на рэгістрацыю(недаступная спасылка) // «Маладая Беларусь», 7 сьнежня 2009 г.
  15. ^ Рух “Маладая Беларусь» падаў скаргу ў Вярхоўны Суд на дзеянні Міністэрства Юстыцыі(недаступная спасылка) // «Маладая Беларусь», 12 лютага 2012 г.
  16. ^ Адбыўся ўстаноўчы з'езд руху «Маладая Беларусь» // «Маладая Беларусь», 12 ліпеня 2010 г.
  17. ^ «Маладая Беларусь» за Мілінкевіча // Радыё Свабода, 10 ліпеня 2010 г.
  18. ^ Маладая Беларусь прыбрала адну з цэнтральных вуліц Менску // «Маладая Беларусь», 5 чэрвеня 2009 г.
  19. ^ Тры арышты за яйкі ў «рэжым» // Радыё Свабода, 3 сьнежня 2009 г.
  20. ^ Суды над актывістамі «Маладой Беларусі» // Радыё Рацыя, 3 сьнежня 2009 г.
  21. ^ Кампанія «За незалежную Беларусь!» // «Маладая Беларусь»
  22. ^ Финькевич: оппозиционерам надо работать, будто бы они стали депутатами // 21.by, 26 красавіка 2010 г.
  23. ^ Топ-5 незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 31 жніўня 2012 г.
  24. ^ Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты: дадзеныя з рэгіёнаў // «Вясна», 23 жніўня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць