Максім Гусьцік
Максі́м Гу́сьцік (1 траўня 1988 году, Менск — 9 сьнежня 2023) — беларускі фрыстайліст (акрабатыка), які выступаў ў лыжнай акрабатыцы. Пераможца і прызэр этапаў Кубку сьвету.
Максім Гусьцік | ||||||
Пэрсанальная інфармацыя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | па-расейску: Максим Вячеславович Густик па-беларуску: Максім Вячаслававіч Гусцік | |||||
Нарадзіўся | 1 траўня 1988 | |||||
Памёр | 9 сьнежня 2023[2] (35 гадоў) | |||||
Грамадзянства | ||||||
Прафэсійная інфармацыя | ||||||
Спэцыялізацыя | фрыстайліст | |||||
Цяперашнія трэнэры | Мікалай Казека | |||||
Узнагароды і мэдалі
|
У 2006 і 2007 годзе выйграваў моладзевыя чэмпіянаты сьвету. Дэбютаваў на Кубку сьвету 1 сакавіка 2008 году ў Маскве, дзе заняў 10-е месца, набраўшы такім чынам і першыя пункты ў кар’еры.
У 2011 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце сьвету, які праходзіў у Дыр-Вэлі, дзе заняў 11-е месца ў лыжнай акрабатыцы. Праз год, у лютым 2012 году ў аўстрыйскім Крайшбэргу ўпершыню трапіў на кубкавы подыюм, стаўшы другім.
1 лютага 2013 году атрымаў першую ў кар’еры перамогу на Кубку сьвету, выйграўшы спаборніцтвы ва ўсё тым жа Дыр-Вэлі. Акрамя гэтага, яшчэ раз паднімаўся на подыюм — ва ўкраінскім Букавэлі ён замкнуў тройку найлепшых. На чэмпіянаце сьвету ў Нарвэгіі меў 15-й вынік.
Уключаны ў беларускую зборную на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце FIS (анг.)