Макота Сінкай

японскі рэжысэр

Макота Сінкай (па-японску: 新海 誠) — японскі рэжысэр, аніматар і сэйю, які нарадзіўся ў прэфэктуры Нагана ў 1973 годзе. Сапраўднае імя — Макота Нііцу (па-японску: 新津 誠). Фільм Сінкая «Тваё імя», які выйшаў у 2016 годзе, у іншы час быў самым касавым анімэ ў сьвеце за ўсю гісторыю[4].

Макота Сінкай
Дата нараджэньня 9 лютага 1973(1973-02-09)[1][2] (51 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, мастак-мультыплікатар, сцэнарыст, апэратар-пастаноўшчык, мантажэр, ілюстратар, навэліст, пісьменьнік, кінапрадусар
Навуковая сфэра манга[3], кінаіндустрыя[d][3], відэагульня[3], кніжная ілюстрацыя[d][3] і комікс[3]
Месца працы
Жанры мультфільм[d]
Дзеці Chise Niitsu[d]
Узнагароды
Сайт shinkaiworks.com (яп.)
Подпіс Выява аўтографу

Макота Сінкай вывучаў японскую літаратуру ва ўнівэрсытэце. Ён хацеў ствараць мангу, анімэ і ранабэ, яшчэ вучыўшыся ў сярэдняе школе. Яго любімае анімэ — «Нябёсны замак Лапута» Хаяо Міядзакі. Сінкае называлі «новым Міядзакі»[5], але сам ён ня згодны з такім параўнаньнем, заяўляючы, што яго пераацэньваюць. Таксама ён сказаў, што хоча ствараць творы, якія маюць іншыя пункты асновы з аўдыторыяй, і тыя, чым у працы Хаяо Міядзакі[6].

У гонар рэжысэра быў названы астэроід[7].

  • «Абмежаваны сусьвет» (Kakomareta Sekai) — 1998
  • «Іншыя сусьветы» (Tooi Sekai) — 1999
  • «Яна і яе кот» (Kanojo to Kanojo no Neko) — 1999
  • «Голас далёкае заркі» (Hoshi no Koe) — 2002
  • «Усьмешка» (Egao) — 2003
  • «За воблакамі» (Kumo no Mukou, Yakusoku no Basho) — 2004
  • «Пяць сантымэтраў у сэкунду» (Byousoku 5 Senchimetoru) — 2007
  • «Каціная сходка» (Neko no Shuukai) — 2007
  • «Лаўцы забытых галасоў» (Hoshi o Ou Kodomo) — 2011
  • «Нечый пільны погляд» (Dareka no Manazashi) — 2013
  • «Сад хупавых словаў» (Kotonoha no Niwa) — 2013 [8]
  • «Раздарожжа» (Kurosu Rodo) — 2014
  • «Тваё імя» (Kimi no Na wa) — 2016[9]
  • «Дзіця надвор'я» (Tenki no Ko) — 2019 [10]
  • «Судзумэ зачыняе дзьверы» (Suzume no Tojimari) — 2022