Майк Мэнтцар (па-ангельску: Mike Mentzer, мянушка — Mr. Heavy Duty; 15 лістапада 1951, Пэнсыльванія, ЗША10 чэрвеня 2001, Ролінг Гілз, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі культурыст-прафэсіянал. Аўтар альтэрнатыўнай Джо Вэйдэру тэорыі трэніровак, выкладзенай у кнізе «Супэртрэнінг».

Майк Мэнтцар
Mike Mentzer
Род дзейнасьці культурыст
Дата нараджэньня 15 лістапада 1951
Месца нараджэньня штат Пэнсыльванія, ЗША
Дата сьмерці 10 чэрвеня 2001 (49 гадоў)
Месца сьмерці Ролінг Гілз, Каліфорнія, ЗША
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, культурыст, бізнэсмэн

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў зь нямецкага мястэчка пад Філадэлфіяй у штаце Пэнсыльванія. Праз пару гадоў пасьля яго нараджэньня сям’я пераехала на 60 міль на захад у Эфрату (маленькае фэрмэрскае мястэчка ў тым самым штаце). Пабачыўшы ў 11 гадоў у краме культурыстычны часопіс пачаў захапляцца гэтым спортам. У 19 гадоў пачаў прымаць стэроіды. У 1971 упершыню выступіў на спаборніцтвах па бодыбілдынгуМістэр Амэрыка», Ёрк, Пэнсыльванія), дзе заняў 10 месца.

У 1971 пасьля знаёмства праз Кейсі Ваятара з Артурам Джонсам, кардынальна зьмяніў сваў стаўленьне да трэніровак. У 1979 узяў удзел у конкурсе «Містэр Алімпія-79», які выйграў у цяжкай катэгорыі, але прайграў лягчэйшаму за яго Фрэнку Зэйну ў абсалютным заліку. Пасьля таго, як у 1980 заняў пятае месца на «Містэр Алімпія-80» (Сыднэй, Аўстралія), перастаў браць удзел у спаборніцтвах і засяродзіўся на трэнэрскай працы.

Аўтар некалькіх кніг і мноства артыкуляў па бодыбілдынгу. Распрацаваў новую сыстэму, што прадугледжвала значнае скарачэньне колькасьці і працягласьці трэніровак і адводзіла значна больш часу на адпачынак. Кансультаваў шасьціразовага чэмпіёна Алімпіі Дорыяна Ятса.

Памёр 10 чэрвеня 2001 ад сардэчнага прыступу. Быў знойдзены ў сябе ў кватэры сваім братам Рэем Мэнтцарам, які, відавочна, будучы сам цяжка хворым, ня здолеў перанесьці сьмерці брата.

Спаборніцтвы

рэдагаваць
  • 1971 Містэр Амэрыка — AAU, 10-ы
  • 1971 Моладзевы Містэр Амэрыка — AAU, 2-і
  • 1975 Містэр Амэрыка — IFBB, сярэдняя вага, 3-і
  • 1975 Містэр ЗША — ABBA, сярэдняя вага, 2-і
  • 1976 Містэр Амэрыка — IFBB, абсалютны чэмпіён
  • 1976 Містэр Амэрыка — IFBB, сярэдняя вага, 1-ы
  • 1976 Містэр Сусьвету — IFBB, сярэдняя вага, 2-і
  • 1977 Чэмпіянат Паўночнае Амэрыкі — IFBB, абсалютны чэмпіён
  • 1977 Чэмпіянат Паўночнае Амэрыкі — IFBB, сярэдняя вага, 1-ы
  • 1977 Містэр Сусьвету — IFBB, цяжкая вага, 2-і
  • 1978 ЗША супраць Сьвету — IFBB, цяжкая вага, 1-ы
  • 1978 Чэмпіянат сьвету сярод аматараў — IFBB, цяжкая вага, 1-ы
  • 1979 Кубак Канады — IFBB, 2-і
  • 1979 Запрашальны Кубак Флярыды — IFBB, 1-ы
  • 1979 Ноч Чэмпіёнаў — IFBB, 3-і
  • 1979 Містэр-Алімпія — IFBB, цяжкая вага, 1-ы
  • 1979 Запрашальны кубак Пітсбургу — IFBB, 2-і
  • 1979 Кубак Поўдню — IFBB, 1-ы
  • 1980 Olympia — IFBB, 5-ы

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць