Майкл Ра́ян Флэ́тлі (па-ангельску: Michael Ryan Flatley; нарадзіўся 16 ліпеня 1958 году) — ірляндзка-амэрыканскі танцоўшчык, харэограф, актор, музыка. Вядомы сваімі танцавальнымі шоў «Riverdance», «Lord of the Dance», «Feet of Flames» і «Celtic Tiger».

Майкл Флэтлі
Michael Flatley
Майкл Флэтлі ў шоў «Feet of Flames» у Тайпэі (2009)
Імя пры нараджэньні Michael Ryan Flatley
Род дзейнасьці танцоўшчык, актор
Дата нараджэньня 16 ліпеня 1958 (65 гадоў)
Месца нараджэньня Чыкага, Іліной
Месца вучобы
Занятак танцоўшчык, харэограф, актор
Жонка Бэата Дзямба (1986—1997)
Наем о’Браен (з 2006)
Дзеці Майкл Ст. Джэймз Флэтлі
Узнагароды
Ellis Island Medal of Honor
Сайт michaelflatley.com

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Майкл Флэтлі нарадзіўся ў ЗША ў ірляндзкай сям’і. Танчыць пачаў у 12-гадовым узросьце, а ў 1975 стаў першым неэўрапейскім удзельнікам, які перамог на чэмпіянаце сьвету па ірляндзкіх танцах. Танцам навучаўся ў Школе ірляндзкага танцу ў Чыкага, скончыў Вышэйшую школу брата Райса і адкрыў уласную танцавальную школу.

У траўні 1989 року Флэтлі ўсталяваў сусьветны рэкорд па хуткасьці выкананьня чачоткі — 28 удараў за сэкунду. У 1991 Нацыянальнае геаграфічнае таварыства ЗША назвала яго Жывым скарбам за дасканалае валоданьне традыцыйнай мастацкай формай, і на той час Майкл стаў наймаладзейшым чалавекам, што атрымаў гэтае званьне.

Да Эўрабачаньня-1994 Майкл Флэтлі і Джын Батлер падрыхтавалі 7-хвілінны нумар пад назваю «Riverdance», які быў паказаны ў паўзе між спаборніцтвамі. Іхняя прэзэнтацыя займела вялізны посьпех і ў выніку была распрацаваная ў паўнавартаснае шоў.

Пасьля першага прадстаўленьня новай праграмы Флэтлі спыніў працу над ёй з прычыны разыходжаньняў з прадусэрамі і зрэжысаваў, спрадусаваў і схарэаграфаваў новае шоў «Lord of the Dance», якое пераважна паказвалася не ў тэатрах, а на вялікіх сцэнах і стадыёнах.

У лютым 1998 року Майкл Флэтлі пабіў уласнае дасягненьне, зрабіўшы нагою 35 стукаў за сэкунду[1]. У 1999 і 2000 Флэтлі ізноў трапіў у кнігу рэкордаў Гінэса як найбольш аплочваны танцоўнік з заробкам $1 600 000 у тыдзень і як танцоўнік з найдаражэйшым страхавым коштам на ногі — $40 000 000[1][2].

У 2004 року Флэтлі атрымаў ганаровае доктарскае званьне Ўнівэрсытэцкага коледжу ў Дабліне, а таксама прэстыжны мэдаль вострава Эліса.

Найноўшае ягонае шоў ірляндзкіх танцаў, «Celtic Tiger», было прэзэнтаванае ў ліпені 2005.

У сакавіку 2006 року Майкл выдаў аўтабіяграфічную кнігу «Lord of the Dance: My Story». У сакавіку 2011 року на экраны кінатэатраў выйшаў фільм «Lord of the Dance 3D», пазьней выдадзены таксама на DVD і Blu-ray.

Сям’я рэдагаваць

У 1986 року Флэтлі ажаніўся з польскай грымэркай Бэатай Дзямбай; яны разьвяліся ў 1997.

14 кастрычніка 2006 року Майкл пабраўся другім шлюбам з Наем о’Браен, якая танчыла ў ягоных шоў[3]. 26 красавіка 2007 у іхняй сям’і нарадзіўся сын Майкл Ст. Джэймз.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Awards & Honors (анг.) MichaelFlatley.com. Майкл Флэтлі. Праверана 12 сакавіка 2013 г.
  2. ^ Awards & Honors (анг.) MichaelFlatley.com. Майкл Флэтлі. Праверана 12 сакавіка 2013 г.
  3. ^ Flatley dances up aisle (анг.) // Daily Mirror, 15-10-2006 г. Праверана 12 сакавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Майкл Флэтлісховішча мультымэдыйных матэрыялаў