Магнус Абэльвік Рэд
Магнус Абэльвік Рэд (па-нарвэску: Magnus Abelvik Rød; нар. 7 ліпеня 1997 году) — нарвэскі гандбаліст вугорскага клюбу «Пік» і нацыянальнай зборнай Нарвэгіі.
Магнус Абэльвік Рэд | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 ліпеня 1997 (27 гадоў) | |
Рост | 204 см | |
Вага | 104 кг[1] | |
Пазыцыя | гульнёвы | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Пік | |
Нумар | 77 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2013—2017 2017—2023 2023—2024 2024— |
Бакеляге Фленсбург-Гандэвіт Кальстад Пік |
|
Зборныя | ||
2016— | Нарвэгія |
Кар’ера
рэдагавацьРэд ёсьць выхаванцам клюбу «Бакеляге»[2]. За клюб дэбютаваў у 2013 годзе. У першым сваім матчы чэмпіянату Нарвэгіі, які ладзіўся 15 верасьня 2013 года, Магнус закінуў 4 мячы ў браму суперніка і зарабіў 1 папярэджаньне[3]. Усяго ў першым сэзоне Рэд згуляў 5 матчаў і закінуў у іх 6 мячоў. У сьнежні 2016 году гулец склаў трохгадовую дамову з клюбам «Фленсбург-Гандэвіт»[4][5]. Умовы кантракт прадугледжвалі пачатак выступаў за клюб з сэзону 2017—2018 гадоў. Дэбют нарвэжца прыпаў на 27 жніўня 2017 году, калі гандбаліст згуляў супраць клюбу ТуС. «Фленсбург-Гандэвіт» перамог зь лікам 37:23. 16 верасьня 2017 году Рэд дэбютаваў у матчы Лігі чэмпіёнаў ЭГФ супраць дацкага клюбу «Ольбарг»[6]. 23 верасьня ў матчы Лігі чэмпіёнаў ЭГФ супраць вугорскага «Вэспрэма» спартовец закінуў 2 мячы, а клюб саступіў зь лікам 28:27[8]. З «Фленсбург-Гандэвітам» ён здабываў тытул чэмпіёна Нямеччыны ў 2018 і 2019 гадах. Па заканчэньні кантракту ўлетку 2023 году гулец вярнуўся дадому, склаўшы дамову з клюбам «Кальстад»[7]. Улетку 2024 году прыяднаўся да вугорскага клюбу «Пік»[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Olympedia (анг.) — 2006.
- ^ «G18 — Junior Elite — Regionalt Landslag i NHF Region Øst». Fjellhammer IL.
- ^ «Magnus Abelvik Rød, Bækkelaget Håndball Elite». Norsk Topphåndball.
- ^ «Flensburg verpflichtet norwegisches Talent». Handballworld.
- ^ «Magnus Rød: Das norwegische Talent». SG Flensburg-Handewitt.
- ^ «2017/18 VELUX EHF Champions League / Match Details». European Handball Federation.
- ^ «Kolstad henter hjem Sander Sagosen og en rekke toppspillere». Topphandball.no.
- ^ «Magnus Rød verlässt Kolstad im Sommer». Handballworld.