Магамэд Мунір
Магамэд эль-Мунір Абдусалям (нарадзіўся 8 красавіка 1992 году, Трыпалі, Лібія) — лібійскі футбаліст, абаронца і паўабаронца бялградзкага «Партызану» і нацыянальнай зборнай Лібіі.
Магамэд Мунір | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 красавіка 1992 (32 гады) Трыпалі, Лібія | |
Рост | 177 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Партызан Бялград | |
Нумар | 13 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2011 2011—2013 2013—2014 2014 2015—2016 2017— |
Аль-Ітыгад Ягодзіна Аль-Ітыгад Ягодзіна Дынама Менск Партызан Бялград |
18 (5) 31 (0) 26 (6) 0 (0) 30 (0) 0 (0) |
Зборныя | ||
2012— | Лібія | 6 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Клубная кар’ера
рэдагаваць«Ягодзіна»
рэдагавацьУлетку 2011 году перайшоў зь лібійскага «Аль-Ітыгаду» ў клюб сэрбскай Супэрлігі «Ягодзіна». Дэбютаваў за «Ягодзіну» 26 кастрычніка 2011 году, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы 1/8 фіналу Кубка Сэрбіі супраць клюбу «Явар», дзе каманда Магамэда атрымала паразу ў сэрыі пэнальці. Дэбют у Супэрлізе адбыўся 17 сакавіка 2012 году ў матчы 19 туру супраць дзейнага чэмпіёну клюбу «Партызан».
21 красавіка 2012 году абаронца ўразіў мясцовыя СМІ і асабліва заўзятараў клюбу, калі адгуляў 35 хвілінаў матчу 23-га тура Супэрлігі супраць «Борчы» зь пераломам нагі. Мунір атрымаў пералом на 10-й хвіліне, аднак працягнуў гуляць, і толькі ў перапынку матчу паведаміў аб траўме і быў заменены. Гэты быў толькі другі матч у лізе, калі ён выйшаў у стартавым складзе, таму не хацеў страціць шанец паказаць свае здольнасьці, і, нягледзячы на боль, ён зрабіў усё магчымае, каб гуляць далей. Нягледзячы на сумнеўнае стаўленьне з пункту гледжаньня здароўя, нацыянальная прэса і прыхільнікі «Ягодзіны» не маглі не ўхваліць самаадданасьць абаронцы.
У пачатку кастрычніка 2012 году, перад ад’ездам у зборную, падоўжыў свой кантракт зь «Ягодзінай» да 2015 году. 8 траўня 2013 году ён адгуляў ключавую ролю ў перамозе 1:0 над «Вайводзінай» у фінале Кубка Сэрбіі 2013 году.
У пачатку сэзону 2013—2014 гадоў, Мунір гуляў супраць «Рубіну» ў Лізе Эўропы. 4 лістапада 2013 году стала вядома аб цікавасьці да Муніра з боку «Асасуны», аднак падчас зімовага перапынку 2013—2014 гадоў ён пакінуў Сэрбію і вярнуўся ў свой былы клюб «Аль-Ітыгад». 28 жніўня 2014 году ён зноў падпісаў кантракт зь «Ягодзінай», аднак на полі так і не зьявіўся.
«Дынама»
рэдагаваць30 красавіка 2015 году ў якасьці вольнага агента падпісаў кантракт зь менскім «Дынама» да канца 2016 году[1]. У студзені 2017 году перайшоў у бялградзкі «Партызан»[2].
Міжнародная кар’ера
рэдагавацьЗ 2012 году выклікаецца ў нацыянальную зборную Лібіі, разам зь якой прымаў удзел у Кубку афрыканскіх нацыяў 2012 году.
Дасягненьні
рэдагаваць«Ягодзіна»:
- Уладальнік Кубка Сэрбіі: 2013
«Дынама Менск»:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Вышэйшая ліга | 11 | 0 |
2016 | Вышэйшая ліга | 19 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Минское «Динамо» подписало ливийца Мохаммеда Мунира. football.by. (рас.)
- ^ Мохамед Мунир перешел в «Партизан» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на Soccerway (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Статыстыка на National Football Teams (анг.)