Мабільная сувязь Соні

«Мабільная сувязь Соні»  — прамысловае прадпрыемства Японіі, якое існавала ў 2001—2021 гадох[1].

«Мабільная сувязь Соні»
яп. ソニー株式会社移動体通信
Тып акцыйнае таварыства
Заснаваная 1 кастрычніка 2001 (23 гады таму)
Уласьнікі Соні
Краіна
Разьмяшчэньне Сьцяг Японіі Токіё
Закрытая 1 красавіка 2021
Ключавыя фігуры Кунімаса Сузукі (прэзыдэнт ды генэральны дырэктар)
Боб Ішыда (намесьнік)
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя Мабільныя тэлефоны, смартфоны
Абарачэньне €5,212 млрд (2011)
Апэрацыйны прыбытак €−206 млн (2011)
Чысты прыбытак €-247 млн (2011)
Лік супрацоўнікаў 7 500 чалавек (сьнежань 2010)
Матчына кампанія «Соні»

Было заснавана як сумеснае прадпрыемства швэдзкага вытворцы сродкаў сувязі «Эрыксан» і японскага вытворцы электроннай тэхнікі «Соні». Да 16 лютага 2012 году называлася «Мабільная сувязь Соні-Эрыксан», чыя штаб-кватэра была разьмешчаная ў Лёндане пры рэгістрацыі ў Швэцыі. 27 кастрычніка 2011 году «Соні» выкупіла 50% акцыяў у швэдзкай кампаніі «Эрыксан» за €1,05 млрд. Кампанія вырабляла мабільныя тэлефоны і аксэсуары да іх пад брэндам «Соні».

Гісторыя

рэдагаваць

У 2001 годзе Ян Вэрэбю дапамог стварыць кампанію «Мабільная сувязь Соні-Эрыксан», сумеснае прадпрыемства «Эрыксан» і «Соні» (кожная мела па 50% акцыяў). Ён заняў пасаду выканаўчага віцэ-прэзыдэнта карпарацыі і ўзначаліў службу продажаў і маркетынгу. 22 чэрвеня 2004 году пост прэзыдэнта кампаніі заняў Майлз Флінт. З 1 лістапада 2007 г. прэзыдэнтам зьяўляецца Хідэкі Каміяма.[2] Паводле стану на 16 лістапада 2012 году пасаду прэзыдэнта ды генэральнага дырэктара «Мабільнай сувязі Соні» займаў Кунімаса Сузукі.

Выручка ў 2007 г. — €12,92 млрд (рост 18%, €10,96 млрд у 2006 г.), чысты прыбытак — €1,11 млрд (рост 11%, €997 млн). Апэрацыйны прыбытак у 2007 г. — €1,54 млрд (рост 22%, €1,26 млрд у 2006 г.)[3]. У 2007 годзе аб’ем продажаў тэлефонаў — 103,4 млн адзінак (рост 38%, 74,8 млн адзінак). «Соні-Эрыксан» актыўна супрацоўнічаў з Vodafone і вырабляў мноства тэлефонаў для звычайных GSM і 3G сетак. Дасьледчыя цэнтры кампаніі былі разьмешчаныя ў Швэцыі, Японіі, Кітаі, ЗША і Вялікабрытаніі. Паводле ацэнкі аналітыкаў ABI Research, ва II квартале 2008 «Соні-Эрыксан» займаў 5-е месца ў сьвеце па ліку прададзеных тэлефонаў (дзель рынка 8,3%) пасьля «Нокіі» (40,3%), Samsung Mobile (15,2%), Motorola (ок. 9,3%), LG (9,2%).[4]. Паводле стану на сьнежань 2010 год у кампаніі працавалі каля 7 500 супрацоўнікаў. Паводле стану на трэці квартал 2012 году «Соні» быў трэцім у сьвеце вытворцам мабільных тэлефонаў паводле колькасьці продажу.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць