Лі дэ Форэст
Лі дэ Форэст (англ.: Lee De Forest; 26 жніўня 1873, Каўнсіл-Блафс, Аёва — 30 чэрвеня 1961, Галівуд, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі вынаходнік, які мае на сваім рахунку 180 патэнтаў на вынаходзтвы. Дэ Форэст вынайшаў трыёд — электронную лямпу, якая прымае на ўваходзе адносна слабы электрычны сыгнал і затым ўзмацняе яго. Дэ Форэст зьяўляецца адным з бацькоў «стагодзьдзя электронікі», бо трыёд дапамог адкрыць дарогу шырокаму выкарыстаньню электронікі.
Лі дэ Форэст | |
Lee De Forest | |
Дата нараджэньня | 26 жніўня 1873[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Каўнсіл-Блафс, штат Аёва, ЗША |
Дата сьмерці | 30 чэрвеня 1961[1][2][3][…] (87 гадоў) |
Месца сьмерці | Галівуд, штат Каліфорнія, ЗША |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык, вынаходнік, кінарэжысэр, інжынэр-электрык, кінапрадусар, radio technician, інжынэр |
Навуковая сфэра | вынаходнік, першаадкрывальнік у вобласьці радыё |
Месца працы | |
Вядомы як | вынаходнік трыёда |
Сябра ў | Амэрыканская асацыяцыя прасоўваньня навукі[d][4] |
Навуковы кіраўнік | Джазая Ўілард Гібс[d] |
Бацька | Rev. Henry Swift de Forest[d][5] |
Маці | Anna Margaret Robbins[d][5] |
Узнагароды | |
Сайт | leedeforest.org |
Ён удзельнічаў у некалькіх судовых працэсах па патэнтавых справах, і ён выдаткаваў шмат грошай, атрыманых ад сваіх вынаходак, на аплату рахункаў адвакатаў. Ён жаніўся чатыры разы, прагарэў на некалькіх кампаніях, быў ашуканы партнэрамі па бізнэсе, аднойчы быў абвінавачаны ў махлярстве з выкарыстаньнем пошты, але быў апраўданы. Ён зьяўляўся ганаровым сябрам Інстытуту радыёінжынэрыі — аднаго з двух папярэднікаў IEEE (іншы — амэрыканскі Інстытут інжынэраў па электратэхніцы).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б Fielding R. E. Lee de Forest // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Lee De Forest // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ NNDB (анг.) — 2002.
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛі дэ Форэст — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- 4.James A. Hijya, Lee De Forest and the Fatherhood of Radio (1992), Lehigh University Press