Лія Ахеджакава
Лíя Ахеджа́кава (па-расейску: Лия Ахеджакова; 9 ліпеня 1938, Днепрапятроўск, УССР, СССР) — савецкая і расейская акторка, народная артыстка РФ (1994)[1], ляўрэятка Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1979), двухразовая ўладальніца нацыянальнай прэміі «Ніка» за лепшыя жаночыя ролі другога пляну (1992, 2007).
Лія Ахеджакава | |
Лия Ахеджакова | |
Дата нараджэньня | 9 ліпеня 1938 |
---|---|
Месца нараджэньня | Днепрапятроўск, УССР, СССР |
Месца вучобы | |
Занятак | Акторка |
Навуковая сфэра | акторства[d][2] |
Гады дзейнасьці | 1960 - сёньня |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0015253 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЛія Ахеджакава нарадзілася ва Ўкраіне. Вырасла ў тэатральнай сям'і. Ейная маці Юлія Аляксандраўна - акторка Майкопскага драматычнага тэатру, а ейны айчым Мэджыд Салехавіч Ахеджакаў - галоўны рэжысэр гэтага ж тэатру. Пасьля таго, як маці выйшла замуж за Мэджыда Ахеджакава, які замяніў бацьку, Лія жыла і вучылася ў Майкопе.
У 1956 г. Лія паступіла ў Маскоўскі інстытут каляровых мэталяў, дзе правучылася толькі паўтары гады[3].
З 1961 года працавала ў Маскоўскім тэатры юнага гледача ў амплюа травэсьці[4].
У 1962 г. скончыла Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага.
З 1977 г. працавала ў тэатры «Современник».
Л. Ахеджакава была замужам за акторам Малога тэатра Валерам Носікам і мастаком Барысам Качэйшвілі.
Улетку 2001 году выйшла замуж за маскоўскага фатографа Ўладзімера Пэрсіянінава.
Дзяцей няма.
Творчасьць
рэдагавацьУ тэатры дэбютавала ў 1961 годзе. Працуючы ў Маскоўскім тэатры юнага гледача, Ахеджакавай прапаноўнаваліся малазначныя ролі. Акторка, па ўласных успамінах, на працягу 16 гадоў пакутавала ад бясконцых роляў «зайчыкаў» і «парсючкоў»[5].
З 1973 году стала здымацца ў кіно. Дэбютная роля ў фільме «Шукаю чалавека» была адзначаная прызамі міжнародных кінафэстываляў у Варне і Лякарна[6].
Прызнаньне прыйшло да Л. Ахеджакавай пасьля здымак у фільмах Э. Разанава, які раскрыў талент акторкі («Службовы раман», «Гараж»).
Погляды
рэдагавацьВядомая сваёй актыўнай грамадзянскай пазыцыяй[7]. Падчас Эўрамайдану акторка сказала, што ўважліва сочыць за ходам падзеяў і вельмі перажывае, і адначасова ўражаная мужнасьцю ўкраінцаў. Лія Ахеджакава падкрэсьліла, што Расеі ёсьць чаму павучыцца ў украінцаў[8]. Яна адзначыла, што, нягледзячы на тое, што расейскі і ўкраінскі народы зьяўляюцца братамі, Украіна пры першай магчымасьці «ўцякла» ад Расеі. Гэта зьвязана з тым, што ўкраінцы дасюль памятаюць сталінскія лягеры і Галадамор.
9 чэрвеня 2015 г. у інтэрвію тэлеканалу «Дождь» яна публічна папрасіла прабачэньня ў «народа Армэніі за расейскую агрэсію».
У сакавіку 2015 г. яна выказалася ў падтрымку Надзеі Саўчанкі[9], у 2018 годзе — у абарону ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова[10].
У верасьні 2020 году падтрымала пратэсныя акцыі ў Беларусі[11].
Фільмаграфія
рэдагаваць● 2020 — «Паверх» (Этаж) — Сьцяпанаўна
● 2019 — «Камэта Галея» (Комета Галлея) - Янга Львоўна Арцем'ева
● 2018 — «Лета» (Лето) — гаспадыня кватэры
● 2017 — «Лагодная» (Кроткая) — праваабаронца
● 2012 — «Маці» (Мами) — Сьвятлана Сямёнаўна
● 2011 — «Дарагі мой чалавек» (Дорогой мой человек) — Ашхен Аванэсаўна Аганян
● 2010 — «Любоўка-маркоўка 3» (Любовь-морковь 3) — Лізавета Мікалаеўна
● 2009 — «Кніга Майстроў» (Книга мастеров) — Баба-Яга
● 2009 — «Банкрут» (Банкрот ) — Усьціньня Навумаўна, свацьця
● 2008 — «Чатыры ўзросты каханьня» (Четыре возраста любви) — Віка
● 2007 — «Здымак маёй дзяўчыны» (Фото моей девушки) — Любоў Грыгор'еўна
● 2007 — «Патапаў, да дошкі!» (Потапов, к доске!) — Таісія Іванаўна, настаўніца
● 2007 — «Ніадкуль з любоўю, або Вясёлыя хаўтуры» (Ниоткуда с любовью, или Весёлые похороны) — Марыя Гнатаўна, лекарка
● 2007 — «Галінка бэзу» (Ветка сирени) — Ганна Сяргееўна
● 2007 — «Пярьсьцяначка» (Дюймовочка) — Мыш-палёўка
● 2006 — «Андэрсан. Жыцьцё без каханьня» — варажбітка
● 2006 — «Дзіўнае Раство» (Странное Рождество) — цёця Люся
● 2006 — «Строячы зь сябе ахвяру» (Изображая жертву) — працоўніца японскага рэстарану
● 2005 — «Гарыныч і Вікторыя» (Горыныч и Виктория) — Віялета Палікарпаўна Лур'е
● 2005 — «Казароза» (Казароза) — Мая Антонаўна
● 2005 — «Вузкі мост» (Узкий мост) — Ніна Пятроўна
● 2003 — «Пяты анёл» (Пятый ангел) — Сара, хатняя гаспадыня
● 2000 — «Старыя чучкі» (Старые клячи) — Люба
● 1997 — «Віно зь дзьмухаўцоў» (Вино из одуванчиков) — Ліна Аўфман
● 1995 — «Маскоўскія вакацыі» (Московские каникулы) — афэрыстка
● 1994 — «Трынь-брынь» (Трень-брень) — Марыя, бабуля Аркашкі
● 1993 — «Бездань, круг сёмы» (Бездна, круг седьмой) — маці Вольгі
● 1992 — «Я хацела бачыць анёлаў» (Я хотела увидеть ангелов) — маці Яўгена
● 1992 — «Сем сорак» (Семь сорок) — Ткачук
● 1991 — «Запаветныя нябёсы» (Небеса обетованные) — Фіма (Анфім'я Сьцяпанаўна)
● 1990 — «Сукіны дзеці» (Сукины дети) — Эла Эрнэстаўна
● 1990 — «Мордачка» (Мордашка) — Зоя Мікалаеўна
● 1990 — «Допінг для анёлаў» (Допинг для ангелов) — Ніна
● 1989 — «Вандроўны аўтобус» (Бродячий автобус) — Зіна, адміністратарка
● 1989 — «Соф'я Пятроўна» (Софья Петровна) — Марыя Эрастаўна
● 1988 — «Грэшнік» (Грешник) — Зінаіда Маслава
● 1987 — «Іншае жыцьцё» (Другая жизнь) — Роза Гасанава
● 1986 — «Размах крылаў» (Размах крыльев) — пасажырка
● 1986 — «Нагода» (Повод) — Віялета
● 1986 — «Гульня хамэлеёна» (Игра хамелеона) — Ірма
● 1984 — «Медзяны анёл» (Медный ангел) — Расіта
● 1984 — «Восенскі падарунак фэяў» (Осенний подарок фей) — Фэя Смутку
● 1984 — «Дробная ласка» (Маленькое одолжение) — Тома
● 1983 — «Сёе-тое з губэрнскага жыцьця» (Кое-что из губернской жизни) — Зьмяюкіна
● 1983 — «Мама Ануш» (Мама Ануш) — Мама Ануш
● 1983 — «Талісман» (Талисман) — Она
● 1981 — «Восьмы цуд сьвету» (Восьмое чудо света) — Юля Ярмоліна
● 1981 — «Адпачынак за свой кошт» (Отпуск за свой счёт) — Ірына
● 1981 — «Куды зьнік Фамэнка?» (Куда исчез Фоменко?) — Аліна, жонка Фамэнкі
● 1981 — «Пра беднага гусара замоўце слова» (О бедном гусаре замолвите слово) — мадыстка Лулу
● 1979 — «Гараж» (Гараж)— Малаева
● 1979 — «Масква сьлязам ня верыць» (Москва слезам не верит) — Вольга Паўлаўна, дырэктарка клюбу
● 1979 — «Пагавары на маёй мове» (Поговори на моём языке) — Клаўдзія
● 1978 — «Падарунак чорнага ведзьмака»
● 1978 — «Калі я стану волатам» (Когда я стану великаном) — Джульета Ашотаўна
● 1978 — «Прыгажун-мужчына» (Красавец-мужчина) — Сасіпатра Сямёнаўна
● 1977 — «Журавель у небе...» (Журавль в небе) — Роза
● 1977 — «Службовы раман» (Служебный роман — Вера, сакратарка
● 1976 — «Дваццаць дзён без вайны» (Двадцать дней без войны) — жанчына з гадзіньнікам
● 1976 — «Па сакрэце ўсяму сьвету» (По секрету всему свету) — Лізавета Мікалаеўна
● 1975 — «Іронія лёсу, або Зь лёгкай парай!» (Ирония судьбы, или С лёгким паром!) — Таня
● 1975 — «У самага Чорнага мора» (У самого Чёрного моря ) — Віёла Смыр
● 1975 — «Пашэхонская даўніна» (Пошехонская старина) — Поля
● 1974 — «Іван ды Мар'я» (Иван да Марья) — царэўна Аграфэна
● 1974 — «Таня» (Таня) — Дуся
● 1973 — «Шукаю чалавека» (Ищу человека) — Алачка.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президента Российской Федерации от 29 декабря 1994 г. № 2227 «О присвоении почётных званий Российской Федерации».
- ^ Achedžakova, Lija Medžidovna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Блуждающий — Биографии актёров, http://wandering.at.ua/publ/nashi_aktery/na_bukvu_a/akhedzhakova_lija_medzhidovna/31-1-0-4
- ^ Лия Ахеджакова. — Kino-teatr.ua, https://kino-teatr.ua/person/ahedjakova-liya-2528.phtml
- ^ Валерий Выжутович (2007-04-13). Лия Ахеджакова: Ухожу в партизаны (ru). Российская газета, https://rg.ru/2007/04/13/ahedzhakova.html
- ^ Лия Ахеджакова. — Kino-teatr.ua, https://kino-teatr.ua/person/ahedjakova-liya-2528.phtml
- ^ Лія Ахеджакова: Нехай ображають, але я Україну не зраджу, https://day.kyiv.ua/uk/news/120314-liya-ahedzhakova-nehay-obrazhayut-ale-ya-ukrayinu-ne-zradzhu
- ^ Лия Ахеджакова со слезами на глазах посоветовала России поучиться «человеческой храбрости» у Украины / ТСН, 11.12.2013, https://tsn.ua/ru/glamur/liya-ahedzhakova-so-slezami-na-glazah-posovetovala-rossii-pouchitsya-chelovecheskoy-hrabrosti-u-ukrainy-338801.html
- ^ Эксклюзив: Лия Ахеджакова обратилась к Надежде Савченко Факти ICTV. Факты недели, 08.03.2014, https://www.youtube.com/watch?v=0lN9Hw5K7Gg&ab_channel=%D0%A4%D0%B0%D0%BA%D1%82%D0%B8ICTV
- ^ «Відносини з Україною зайшли в таку ж*пу»: Лія Ахеджакова зробила емоційну заяву щодо Сенцова (відео) // Об'єктив на реальність, 30.05.2018, https://web.archive.org/web/20200602083620/https://intvua.com/news/society/1527674997-chesniy-hayp-liyi-ahedzhakovoyi-za-sentsova.html
- ^ Лія Ахеджакава: «Сталін — тое самае, што Лукашэнка. Ня ведаю, дзе горш», Радыё Свабода, 9 сьнежня 2020, https://www.svaboda.org/a/30992306.html