Літва (каралеўства)
Карале́ўства Літва́ — сярэднявечная дзяржава ва Ўсходняй Эўропе, паўсталая ў сярэдзіне XIII стагодзьдзя. Атрымала статус каралеўства як вынік каталіцкага хросту вялікага князя Міндоўга і атрыманьня ім тытулу караля Літвы. Пасьля ягонага забойства каралеўства перастала існаваць.
Каралеўства Літва | ||||
| ||||
| ||||
зялёным: абшар Літвы ў 1251 року; цёмна-зялёным: тэрыторыі, далучаныя да 1263 | ||||
Афіцыйная мова | руская | |||
Сталіца | Наваградак | |||
Форма кіраваньня князь
|
спадчынная манархія Міндоўг | |||
Незалежнасьць статус каралеўства каранацыя Міндоўга забойства Міндоўга |
17 ліпеня 1251 6 ліпеня 1253 1263 |
Караляваньне Міндоўга
рэдагавацьУ пачатку XIII стагодзьдзя славянскія і балцкія насельнікі паўночна-заходняй тэрыторыі Беларусі пачаліся аб’ядноўвацца ў адзіную дзяржаву на чале з князямі, сярод якіх неўзабаве вылучыўся Міндоўг. Сталіцай Літоўскага княства стаў Наваградак, дзе Міндоўг прыняў праваслаўе. Аднак у 1249 року ягоныя пляменьнікі Таўцівіл і Эдзівід усчалі грамадзянскую вайну, і Міндоўг, шукаючы вонкавай падтрымкі ў барацьбе, пагадзіўся на хрышчэньне ў каталіцкую веру ўзамен на падтрымку Лівонскага ордэна.
Статус каралеўства быў нададзены Літоўскаму княству Папам рымскім Інакенцыюсам IV, калі дзяржава абвясьціла, што пераходзіць пад юрысдыкцыю стальца сьвятога Пётры паводле ўгоды ад 17 ліпеня 1251 року. Папа даручыў працэдуру каранацыі кульмскаму біскупу(en) Генрыху(pl). У 1253 року ў Наваградку літоўскі князь Міндоўг з жонкай Мартай былі каранаваныя каралём і каралевай Літвы. У 1255 Міндоўг атрымаў дазвол ад Папы Аляксандра IV на каранацыю свайго сына.
Каранацыя Міндоўга спыніла наезды Лівоніі на Літву, што дазволіла яму пашыраць сваю дзяржаву далей на ўсход. У 1259 року мангольская арда на чале з ханам Бурундаем уварвалася ў паўднёвыя межы каралеўства, захапіла і зруйнавала шэраг месцаў і фартэцыяў, разьбіла літоўскае войска. Пасьля паразаў Лівонскага ордэна пад Шкудамі(en) (1259) і Дурбэ (1260) Міндоўг падтрымаў жамойтаў у барацьбе з крыжакамі.
Па забойстве Міндоўга і двух ягоных сыноў у 1263 року (а перад пагібельлю ён вярнуўся ў паганства, што пазбаўляла яго права лічыцца хрысьціянскім манархом) Літва адмовілася ад хаўрусу з Рымам і фармальна страціла статус каралеўства, аднак вялікія князі літоўскія фактычна валодалі каралеўскімі паўнамоцтвамі.
Каранацыя Вітаўта
рэдагавацьУ гісторыі вядомая таксама спроба вялікага князя Вітаўта атрымаць каралеўскую карону. На Луцкім зьезьдзе(en) 1429 року кароль Нямеччыны Жыгімонт, будучы імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі, абвясьціў пра намер каранаваць Вітаўта з мэтай не дапусьціць збліжэньня ВКЛ і Польшчы. У 1430 року Жыгімонт абвясьціў Вітаўта каралём, а Вялікае Княства — каралеўствам, аднак карона і знакі каралеўскай годнасьці, накіраваныя ім Вітаўту, былі перахопленыя польскай шляхтаю. Жыгімонт прапанаваў Вітаўту каранацыю ўласнай каронай, зробленай у Вільні, аднак 27 кастрычніка 1430 вялікі князь сканаў у Троках, не пасьпеўшы стаць каралём.
Каралеўства Летува
рэдагавацьУ лютым 1918 року Летува здабыла незалежнасьць ад Расейскай імпэрыі, і 11 ліпеня, калі тэрыторыя краіны знаходзілася пад кантролем Нямецкай імпэрыі, Тарыба абвясьціла дзяржаву манархіяй. На каралеўскі сталец было вырашана запрасіць нямецкага прынца Вільгельма фон Ураха, які меў каранавацца пад імем Міндаўгаса (Міндоўга) II. Аднак ён нават не пасьпеў прыехаць у Летуву, як пасьля паразы Нямеччыны ў Першай сусьветнай вайне 2 лістапада летувіскі ўрад адклікаў запрашэньне Вільгельму, а манархія была скасаваная. Летува была абвешчаная дэмакратычнай рэспублікай.