Лінія Сталіна: гонар ці ганьба?

«Лі́нія Ста́ліна: го́нар ці га́ньба?» (Беларусь, 2008) — дакумэнтальна-публіцыстычны фільм пра сапраўдную гісторыю комплексу «Лінія Сталіна».

«Лінія Сталіна: гонар ці ганьба?»
Жанр дакумэнтальны фільм
Рэжысэр Уладзімер Самойлаў
Апэратар Галіна Самойлава
Дата выхаду 24 верасьня 2008 (16 гадоў таму)
Працягласьць 30:00
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Мова беларуская

Прэзэнтацыя 30-хвіліннага дакумэнтальна-публіцыстычнага фільму «Лінія Сталіна: гонар ці ганьба?» адбылася 24 верасьня 2008 году ў беларуска-нямецкай Гістарычнай майстэрні ў Менску.

У фільме прадстаўлены альтэрнатыўны дзяржаўнаму погляд на гісторыю і функцыі ўмацраёну. Аўтарам ідэі і рэжысэрам выступіў Уладзімер Самойлаў, апэратарам - Галіна Самойлава. Кансультантам фільму выступіў кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў.