Ліноўскае гета
Ліно́ўскае ге́та — жыдоўскае гета ў Лінове, створанае нацыстамі ў пэрыяд акупацыі Беларусі.
Вёска Лінова была акупаваная ўлетку 1941 року і ўлучаная ў склад абласной акругі Кобрынь Райхскамісарыяту Ўкраіна. Тут разьмяшчаўся нямецкі камісар і аддзяленьне ўкраінскай паліцыі, у якой служылі палякі, беларусы і ўласна ўкраінцы.
Жыды Лінова працавалі на вырубцы лесу вакол чыгуначных шляхоў у кірунку Тэўляў на дарозе Баранавічы — Берасьце. Кіраўніком юдэнрату быў Абрам Цукерман.
За два тыдні да зьнішчэньня гета ў Лінова прыбылі прадстаўнікі гестапа і перапісалі ўсіх жыдоў, які пражывалі ў вёсцы, а таксама ў суседніх Аранчыцах. Жыдам было забаронена пражываць побач з хрысьціянамі, а таксама падрыхтавацца да перамяшчэньня ў кобрынскае гета. Тады ж некаторых прыгодных да працы майстроў забралі ў Кобрынь.
У канцы жыдоўскага месяца тамузу (прыкладна ў пачатку ліпеня) 1942 року ўсё жыдоўскае насельніцтва Лінова было расстралянае і пахаванае ў яме прыкладна за 1,5 км ад вёскі. Здолелі ўратавацца толькі некалькі чалавек, якія перад гэтым пакінулі свае хаты.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- The destruction of Lineve(недаступная спасылка) (анг.). Успаміны Бэрла Блюштайна