Ліз Мітчэл
Элі́забэт Рэбэ́ка Мі́тчэл (па-ангельску: Elizabeth Rebecca Mitchell), больш вядомая як Ліз Мітчэл (па-ангельску: Liz Mitchell, нарадзілася 12 ліпеня 1952 году, Клэрэндан, Ямайка) — сьпявачка, найбольш вядомая як салістка нямецкага дыска-гурту Boney M..
Ліз Мітчэл | |
Элізабэт Рэбэка Мітчэл | |
Ліз Мітчэл у 2009 годзе | |
Дата нараджэньня | 12 ліпеня 1952 (72 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Клэрэндан, Ямайка |
Прафэсія | сьпявачка |
Гады дзейнасьці | 1970 — цяпер |
Сябра ў | Boney M. |
Жанры | поп, дыска, соўл |
Інструмэнты | голас[d] |
Гурты | Boney M. |
Лэйблы | Hansa Records, Sony-BMG, Mega, Dureco, Dove House |
Сайт | lizmitchell.com (анг.) |
Біяграфія
рэдагавацьВа ўзросьце 11 гадоў Ліз з бацькамі пераехала ў Лёндан. У 1969 годзе атрымала ролю ў мюзыкле «Валасы», а ўжо ў наступным замяніла ў бэрлінскай вэрсіі мюзыклу Дону Самэр. Там яна знаёміцца з Мэлкалмам Мэгаронам, разам зь якім стала супрацоўнічаць цягам некалькіх гадоў у такіх праектах, як Les Humphries Singers, Malcolm and Liz і Malcolm's Locks. Калі іхнія шляхі разыйшліся, Ліз вярнулася на Ямайку.
Аднойчы, у 1976 годзе, Ліз патэлефанавала сяброўка — Марсія Барэт, якая ўжо была ўдзельніцай гурту Boney M., і паведаміла, што прадусар гурту — Франк Фарыян шукае яшчэ адну сьпявачку. Пасьля некалькіх праслухоўваньняў, Фарыян вырашыў, што сьпяваць у гурце будуць цяпер толькі Мітчэл і Барэт, чым забясьпечыў посьпех Boney M.
Але паступова Фарыян пачаў займацца іншымі праектамі, і ў 1986 годзе распусьціў Boney M. З 1988 году Ліз Мітчэл пачала сольную кар’еру, але ў наступныя гады, калі інтарэс да Boney M. зноў павялічыўся, Фарыян дазволіў Мітчэл мець правы выступаць пад назвай Boney M. featuring Liz Mitchell.
Дыскаграфія
рэдагавацьСольныя альбомы
рэдагаваць- No One Will Force You, 1988
- Share The World, 1999
- A Christmas Rose, 2000
- Let It Be, 2004
- … Sings The Hits Of Boney M, 2005
- My Life Is In Your Hands, 2006
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛіз Мітчэл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў