Лідыя Карсакуўна
Лі́дзія Карсаку́ўна (па-польску: Lidia Korsakówna; 17 студзеня 1934, Баранавічы — 6 жніўня 2013, Скалімаў) — польская акторка тэатру і кіно.
Лідыя Карсакуўна | |
Lidia Korsakówna | |
Дата нараджэньня | 17 студзеня 1934[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 жніўня 2013[4][1][2][…] (79 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | хвароба |
Месца пахаваньня | |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | 1953—2011 |
Дзеці | Люцына Брусікевіч[d][5] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0466671 |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1950-я выступала ў Дзяржаўным ансамблі песьні і танца «Мазоўша». У 1953—1954 працавала ў Тэатры сатырыкаў ў Катавіцах, з 1955 зьвязаная з трупай Тэатру Сырэна ў Варшаве. У 1987 выйшла на пэнсію. 16 чэрвеня 2011 году Рада Варшавы надала акторцы званьне Ганаровай грамадзянкі Варшавы.
Яе мужам быў актор Казімер Брусікевіч (1926—1989). Маюць дачку Люцыну Брусікевіч.
У сярэдзіне 2010 трапіла да Дому артыстаў вэтэранаў польскай сцэны, патлумачыўшы ў інтэрвію, што відаць ніколі адтуль ужо ня вернецца[6].
Фільмаграфія
рэдагаваць- Menedżer (1985) — Imogena Jakubiec, маці Rafała Zwolińskiego
- Dziewczęta z Nowolipek (1985) — Mossakowska, маці Bronki
- 07 zgłoś się (тэлевізыйны сэрыял) (1984) — Jolanta Czechowicz (18 сэр. «Bilet do Frankfurtu»)
- Królowa Bona (тэлевізыйны сэрыял) (1980) — Marina, служка каралевы Bony
- Nie zaznasz spokoju (1977) — Maliniakowa, маці Tolka i Janka
- Akcja pod Arsenałem (1977) — маці «Rudego»
- Stawiam na Tolka Banana (тэлевізыйны сэрыял) (1973) — маці «Cegiełki»
- Podróż za jeden uśmiech (1972) — пані з кэмпінгу (5 с.)
- Stawka większa niż życie (тэлевізыйны сэрыял) (1968) — Jeanne Mole (odc. 11. «Hasło»)
- Wyrok (1961) — Zofia Celarska, маці Adasia
- Przygoda na Mariensztacie (1953) — Hanka Ruczaj
Узнагароды
рэдагаваць- Крыж афіцэрскі ордэну Адраджэньня Польшчы (1979)
- Залаты Крыж заслугі (1970)
- Медаль 40-годзьдзя Народнай Польшчы (1985)
- Срэбраны мэдаль Zasłużony Kulturze Gloria Artis (2011)
- Ганаровая адзнака «Заслужаны дзеяч культуры» (1984)
- Асабістая ўзнагарода за ролю ў «Gdy rozum śpi» на XVI кінафэстывалю ў Калішу (1976)
- Nagroda RSW I stopnia za wysoki poziom programów artystycznych prezentowanych w klubach RSW (1986)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б Lidia Korsakówna // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ Lidia Korsak-Brusikiewicz // e-teatr.pl (пол.) — 2004.
- ^ Zmarła aktorka Lidia Korsakówna
- ^ Filmpolski.pl (пол.) — 1990.
- ^ Lidia Korsakówna trafiła do domu opieki: Już nigdy stąd nie wrócę... Super Express 02.02.2011