Лідсельмаш

лідзкае прамысловае прадпрыемства

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш» — прамысловае прадпрыемства ў месьце Ліда Гарадзенскай вобласьці Беларусі.

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш»
Тып адкрытае акцыйнае таварыства
Заснаваная 1901
Краіна Беларусь Беларусь
Разьмяшчэньне Гарадзенская вобласьць, места Ліда, вул. Савецкая, 70
Ключавыя фігуры Іванькоў Рыгор Іванавіч
Галіна сельскагаспадарчае машынабудаванне[d]
Паслугі вытворчасьць сельскагаспадарчай, лясной і камунальнай тэхнікі

Гісторыя

рэдагаваць

Прадпрыемства заснавана ў 1901 годзе як чыгуналіцейны завод, дзе была наладжана вытворчасьць сельскагаспадарчага інвэнтара й простых сельскагаспадарчых машын для коннай цягі (малатарні, каранярэзкі, сячкарні, плугі й інш[1]). У час Нямецка-савецкай вайны завод быў разбураны[1]. Адноўлены ў 1944 годзе[1]. У 1948 годзе прадпрыемства атрымала статус Лідзкага заводу сельскагаспадарчага машынабудаваньня[2]. У 1950 годзе выпускаў дыскавыя бароны, кустарэзы, веялкі-сарціроўкі, касілкі-здрабняльнікі, бульбакапалкі й інш.[1] У 1960—1968 гадах прайшла рэканструкцыя прадпрыемства[1].

У лістападзе[3] 2012 году завод пераўтвораны ў адкрытае акцыянэрнае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш». На гэты час у яго склад уваходзілі прадпрыемствы ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «Мазырсельмаш», ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод», ААТ «Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аздобных машын (КСОМ)», ААТ «Завод «Менскаграпраммаш»[3].

У 2007—2019 гадох пры прадпрыемстве існаваў міні-футбольны клюб «Лідсельмаш».

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995.— 799 с. ISBN 985-11-0026-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць