Лібэральная партыя (Бразылія, 2006)

палітычная партыя ў Бразыліі

Лібэральная партыя (па-партугальску: Partido Liberal; PL) — кансэрватыўная палітычная партыя ў Бразыліі. З часу свайго заснаваньня і да 2019 году мела назву Рэспубліканская партыя (парт. Partido da República). Партыя належыць дэ гэтак званаму Сэнтрану, нефармальнай групы палітычных партыяў, якія манэтызуюць сваю падтрымку ў абмен на важныя пасады дзеля сваіх сябраў альбо субсыдыяў за сваіх абраных чыноўнікаў, то бок удзельнічаючы ў пасіўнай карупцыі[1]. Партыя падтрымала вылучэньне дзейнага прэзыдэнта Жаіра Балсанару на чарговы тэрмін на прэзыдэнцкай пасадзе на ўсеагульных выбарах у Бразыліі ў 2022 годзе.

Лібэральная партыя
па-партугальску: Partido da República
Выява лягатыпу
Дата заснаваньня 21 сьнежня 2006
Штаб-кватэра
Ідэалёгія рэспубліканства[d], хрысьціянская дэмакратыя[d], папулізм, Bolsonarism[d] і Liberal[d]
Колькасьць 768 480
Афіцыйны сайт partidoliberal.org.br

Гісторыя

рэдагаваць

Была закладзеная 26 кастрычніка 2006 году шляхам зьліцьця старой Лібэральнай партыі і Партыі аднаўленьня нацыянальнага парадку[2]. Гістарычна партыя была прагматычнай партыяй дзеля прасоўваньня інтарэсаў бізнэсу, падтрымліваючы кандыдатуры Лулы да Сылвы і Дылмы Русэф. Звычайна ідэалёгія партыя палягала на форме лулізму, якая мела на мэце зьнізіць эканамічнае рэгуляваньне. На выбарах 2010 году партыя засяродзілася на парлямэнцкіх выбарах і здабыла 41 мандат з 513 магчымых у палаце дэпутатаў і 4 дэпутацкія месцы з 81 у Сэнаце.

Заснавальнік партыі Сэржыю Віктар Тамэр вызваліў пасаду старшыні партыі ў 2014 годзе. Ягоны наступнік Алфрэду Насымэнту займаў пасаду да красавіка 2016 году, пасьля чаго сышоў у адстаўкі, бо не падтрымаў імпічмэнт прэзыдэнткі Дылмы Русэф. У гэты ж час 26 дэпутатаў ад партыі прагаласавалі за ейны імпічмэнт. На выбарах 2018 году партыя падтрымала кандыдатару Жэралду Алкміна на пасаду прэзыдэнта, які, аднак, ня здолеў прабіцца нават у другі тур.

Рыхтуючыся да наступных выбараў у 2022 годзе, прэзыдэнт краіны Жаір Балсанару і ягоны сын сэнатар Флавію Балсанару далучыліся да партыі. Раней Балсанару разглядаў вяртаньне да Прагрэсістаў, сябрам якіх ён быў раней[3].

  1. ^ «Bolsonaro’s attack on Brazil’s electoral system sparks outrage». The Guardian.
  2. ^ Brasil, CPDOC-Centro de Pesquisa e Documentação História Contemporânea do. «Partido da República (PR)». CPDOC — Centro de Pesquisa e Documentação de História Contemporânea do Brasil.
  3. ^ «Win or lose, Jair Bolsonaro poses a threat to Brazilian democracy». The Economist.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць