Ляран дэ Гувіён Сэн-Сір

францускі маршал

Ляран дэ Гувіён Сэн-Сір (па-француску: Laurent de Gouvion-Saint-Cyr; 13 красавіка 1764 — 17 сакавіка 1830) — маршал Францыі.

Ляран дэ Гувіён Сэн-Сір
франц. Laurent de Gouvion-Saint-Cyr
13 красавіка 1764 — 17 сакавіка 1830
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Прыналежнасьць Францыя
Званьне Маршал Францыі
Ляран дэ Гувіён Сэн-Сір — маршал Францыі

Уступіў на службу падчас рэвалюцыі, у 1794 годзе меў ужо званьне дывізіённага ґенэрала; з адрозьненьнем удзельнічаў у рэвалюцыйных войнах; у 1804 годзе прызначаны францускім амбасадарам пры мадрыдскім двары. У 1808 годзе, падчас вайны на Пірэнэйскім паўвостраве, камандаваў корпусам, але за нерашучасьць пры аблозе Хероны быў пазбаўлены камандаваньня. Падчас расейскай кампаніі 1812 году Сэн-Сір камандаваў 6-м корпусам (баварскія войскі) і за дзеяньні супраць Вітгенштэйна атрымаў чын маршала. У 1813 годзе ён сфармаваў 14-й корпус, зь якім пакінуты быў у Дрэздэне, калі сам Напалеон з войскам адступіў ад Эльбы. Пазнаўшы пра зыход бітвы пад Ляйпцыгам, Сэн-Сір спрабаваў злучыцца з войскамі Даву, займалымі Гамбург, але гэта спроба ў яго не атрымалася, і ён змушаны быў здацца.

З 1817 па 1819 год быў вайсковым міністрам. Ён валодаў высокай адукацыяю і незвычайнымі стратэґічнымі здольнасьцямі. Пахаваны на могілках Пэр-Ляшэз.

Сачыненьні

рэдагаваць
  • «Memoires sur les campagnes des armees du Rhin et Moselle» (1829)
  • «Memoires pour servir a l’histoire militaire sous le Directoire, le Consulat et l’Empire» (1829—1831)
  • «Materiaux pour servir a l’histoire de la guerre d’Espagne» (1821)