Ляндскап

гістарычная правінцыя Швэцыі
(Перанакіравана з «Ляндзкап»)

Ляндскап (па-швэдзку: landskap) — назва гістарычных абласьцей Швэцыі. У самой швэдзкай мове ўжываецца таксама і ў дачыненьні да гістарычных абласьцёў некаторых іншых краінаў. Ляндскапы склаліся ў сярэднявеччы; іх ня варта блытаць з лэнамі — адміністрацыйнымі абласьцямі. Усяго ў сучаснай Швэцыі існуе 25 ляндскапаў, іх межы, у асноўным, не супадаюць зь межамі лэнаў (выключэньне складаюць Блекінге й Готлянд). Ляндскапы зьяўляюцца часткамі трох буйных гістарычных абласьцёў: Норлянду, Свэалянду і Ёталянду. Кожны ляндскап мае свае сымбалі: герб, кветку, жывёлу. Некаранаваныя чальцы швэдзкай каралеўскай сям’і маюць тытулы герцагаў розных ляндскапаў (напрыклад, кароль Карл XVI Густаў да таго, як стаць каралём, зьяўляўся герцагам Емтлянду).

Швэдзкія ляндскапы на мапе Швэцыі (блакітнымі адценьнямі пазначаны ляндскапы ў гістарычнай частцы Ёталянд, жоўтымі адценьнямі — у Свэаляндзе, карычневымі — у Норляндзе)

Сьпіс швэдзкіх ляндскапаў (у парадку з поўначы на поўдзень, з захаду на ўсход):

Назва па-беларуску Назва па-швэдзку
Ляпляндыя, альбо Ляплянд Lappland
Нарботэн Norrbotten
Вэстэрботэн Västerbotten
Емтлянд Jämtland
Онгэрманлянд Ångermanland
Мэдэльпад Medelpad
Гэр’едален Härjedalen
Гэльсынглянд Hälsingland
Далярна Dalarna
Естрыклянд Gästrikland
Вэрмлянд Värmland
Вэстманлянд Västmanland
Уплянд Uppland
Нэрке Närke
Сёдэрманлянд Södermanland
Богуслэн Bohuslän
Дальсьлянд Dalsland
Вэстэр’ётлянд Västergötland
Эстэр’ётлянд Östergötland
Галянд Halland
Смолянд Småland
Элянд Öland
Готлянд Gotland
Сконэ Skåne
Блекінге Blekinge