Лявон Неўдах

беларускі празаік, паэт

Лявон Пятровіч Неўдах (7 жніўня 1947, в. Радчыцк, Столінскі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі празаік, паэт.

Лявон Неўдах
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 жніўня 1947(1947-08-07) (77 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 7 жніўня 1947 году ў в. Радчыцк Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Пасьля сямігодкі вучыўся ў Менскім політэхнікуме (1962—1963), скончыў Полацкі нафтавы тэхнікум (1966) і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1981).

У 1967—1969 гадох служыў танкістам у Савецкай Арміі. Пасьля дэмабілізацыі працаваў апэратарам тэхналягічных установак на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе.

З красавікв 1974 году працаваў карэспандэнтам ў наваполацкай гарадзкой газэце «Химик», галоўным рэдактарам гэтай газеты з 1995 году да яе закрыцьця.

Сябра Саюзу журналістаў СССР (з 1979 году), Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 1998 году), Беларускага ПЭН-цэнтру[1].

Творчасьць

рэдагаваць

Дэбютаваў вершамі ў наваполацкай гарадзкой газэце «Химик» у 1972 годзе, у рэспубліканскім друку — апавяданьнем у 1984 году ў часопісы «Маладосьць». Друкаваўся ў часопісах «Маладосьць», «Полымя», газэце «Літаратура і мастацтва»[2].

Аўтар кніг: прозы — «Формула дабрыні» (1989), «Бумэранг» (2003); паэзіі — «Чорнае сьвятло» (1998), «Каханак восені» (2010). Суаўтар кніг «Першыя сьцежкі» (1987), «За белым сьнегам» (1989), «Там, дзе званы Сафіі» (2003), «Ад ніў прыдзьвінскіх» (2009) і іншых калектыўных зборнікаў паэзіі і прозы. Перакладаўся на славацкую і расейскую мовы.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Бумеранг : аповесці / Л. Неўдах; рэд. Н. Давыдзенка. Мінск : Беларускі кнігазбор, 2003. 184 с.
  • Грэх ; Анёлы : [вершы] / Л. Неўдах // Бацькаўшчына : зб. гіст. літ. : для сярэд. і ст. шк. узросту / уклад. і прадм. С. С. Панізніка. Мінск : Юнацтва, 2000. С. 248—249.
  • Іду да Бога : вершы / Л. Неўдах // Дзеяслоў. 2004. № 10. С. 166—169.
  • Мяжа магчымага : аповесць / Л. Неўдах // Маладосць. 1987. № 3. С. 9-64.
  • У півавараў паэтычны плён… ; Шчаслівец : [вершы; карот. біягр. паэта] / Л. Неўдах // Ад ніў прыдзвінскіх : Віцебшчына паэтычная / Віцебск : абл. аддзяленне ГА «Саюз бел. пісьменнікаў». Мінск : Логвінаў, 2009. С. 103—104.
  • Формула дабрыні: аповесць і апавяданні / Л. Неўдах. Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. 173 с (Першая кніга празаіка).
  • Чорнае святло : вершы / Л. Неўдах; рэд. Г. Бураўкін. Мінск : Беларускі кнігазбор, 1998. 68 с.

Літаратура

рэдагаваць
  • Неўдах Лявон // Пісьменнікі Віцебшчыны. Даведнік. — Віцебск. 2001 — С. 56
  • Лявон Неўдах // Літаратурная карта Берасцейшчыны / Укл. А.Крэйдзіч. Берасьце, 2008. — С. 506—509
  • Неўдах Лявонцій Пятровіч // Памяць: гіст-дак. хроніка Полацка. Менск, 2002. — С. 818
  • Неўдах Лявонцій Пятровіч // Памяць: гіст-дак. хроніка Столінскага раёна. Менск, 2003. — С. 521
  • Сенькавец, У. А. «Боль — пачуццёвая дамінанта творчасці Лявона Неўдаха» // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя філалагічных навук. № 1(9).2008. — С.68-73