Люі́ Рэно́ (па-француску: Louis Renault, 21 траўня 1843 — 8 лютага 1918) — францускі юрыст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1907) разам з Эрнэста Тэадора Манэта.

Люі Рэно
Дата нараджэньня 21 траўня 1843(1843-05-21)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 8 лютага 1918(1918-02-08)[1][2][3][…] (74 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак юрыст, пэдагог, прафэсар унівэрсытэту, судзьдзя, адвакат
Навуковая сфэра права[4], міжнароднае права[4], Рымскае права[d][4] і камэрцыйнае права[d][4]
Месца працы
Узнагароды

У 1890 годзе быў прызначаны юрысконсультам ў Міністэрства замежных справаў. На гэтай пасадзе ён ня раз прадстаўляў Францыю на міжнародных сустрэчах, у тым ліку на двух Гааскіх канфэрэнцыях (1899 і 1907) і на Лёнданскай марской канфэрэнцыі (1908—1909).

Будучы аўтарытэтным сябрам Міжнароднага трацейскага суда, Рэно часта запрашаўся да вырашэньня спрэчак, сярод якіх былі справы аб японскіх падатках (1905), касаблянская справа (1909), справа Саваркара (1911) і іншыя.

У 1907 годзе Рэно сумесна з Эрнеста Манэта стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру «як сапраўдны геній міжнароднага права ў Францыі». Таксама быў уганараваны Ордэнам Ганаровага легіёна — найвышэйшай узнагароды Францыі.

Крыніцы рэдагаваць