Лют Сьвенальдзіч

ваявода корасьценьскі

Лют Сьвенальдзіч (? — 975) — сын кіеўскага ваяводы Сьвенальда, забіты драўлянскім князем Алегам Сьвятаславічам ў час паляваньня ў лясох гэтага князя.

«В лето 6483. Лов деющи Свеналдичю именем Лют. Шед бо ис Киева, гна по звери в лесе. и узре Олег, и рече: „Кто се есть?“ И реша ему: „Свеналдичь“. И заехав й, уби й, бе бо ловы деа Олег»

Біяграфія

рэдагаваць

Сын кіеўскага ваяводы Сьвенальда, меў брата Мсьціша. Упамінаецца ў Аповесьці мінулых часоў пад 975 годам у зьвязку з сваёй гібельлю ад драўлянскага князя Алега Сьвятаслававіча падчас паляваньня ў ягоных лясох.

Помсьцячы за сьмерць сына, Сьвенальд справакаваў напад кіеўскага князя Яраполка Сьвятаславіча на драўлянскі горад Оўруч, у час якога загінуў Алег Сьвятаславіч[1].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Мельникова Е. А., Щавелёв А. С. Лют Свенельдич // Древняя Русь в средневековом мире: Энциклопедия / Институт всеобщей истории РАН; Под ред. Е. А. Мельниковой, В. Я. Петрухин. — М., 2014. С. 472.