Лют Сьвенальдзіч
ваявода корасьценьскі
(Перанакіравана з «Лют Свэнэльдзіч»)
Лют Сьвенальдзіч (? — 975) — сын кіеўскага ваяводы Сьвенальда, забіты драўлянскім князем Алегам Сьвятаславічам ў час паляваньня ў лясох гэтага князя.
Біяграфія
рэдагавацьСын кіеўскага ваяводы Сьвенальда, меў брата Мсьціша. Упамінаецца ў Аповесьці мінулых часоў пад 975 годам у зьвязку з сваёй гібельлю ад драўлянскага князя Алега Сьвятаслававіча падчас паляваньня ў ягоных лясох.
Помсьцячы за сьмерць сына, Сьвенальд справакаваў напад кіеўскага князя Яраполка Сьвятаславіча на драўлянскі горад Оўруч, у час якога загінуў Алег Сьвятаславіч[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Мельникова Е. А., Щавелёв А. С. Лют Свенельдич // Древняя Русь в средневековом мире: Энциклопедия / Институт всеобщей истории РАН; Под ред. Е. А. Мельниковой, В. Я. Петрухин. — М., 2014. С. 472.