Ружа Лютэра

(Перанакіравана з «Лютэрава ружа»)

Ру́жа, альбо пяча́тка Лю́тэра — распаўсюджаны сымбаль лютэранства. Так выглядала пячатка, створаная для Марціна Лютэра на загад князя Ёгана Фрыдрыха ў 1530, калі Лютэр знаходзіўся ў Кобурскай фартэцыі пад час Аўгсбурскага сойму. Лязарус Шпэнглер, якому Лютэр паслаў сваё бачаньне (прыведзенае ніжэй), даслаў Лютэру малюнак зробленай пячаткі. Лютэр бачыў яе кампэндыюумам, выказам сваёй тэалёгіі і веры і выкарыстоўваў яе ў сваёй карэспандэнцыі.

Мэдальён з выявамі Лютэра і ружы

Тлумачэньне сымбалю

рэдагаваць
 

У лісьце 8 ліпеня 1530 Марцін Лютэр пісаў Лязарусу Шпэнглеру:

  Ласка і супакой ад Госпада. Паколькі вы жадаеце ведаць, ці трапіла ў кропку мая пячатка, што вы мне даслалі, я адкажу як найбольш дабразычліва і распавяду пра свае ўласныя думкі і прычыну, зь якой мая пячатка ёсьць сымбалем майго багаслоўя. Першы мусіць быць чорны крыж у сэрцы, афарбаваным у свой натуральны колер, каб я сабе нагадваў, што вера ва Ўкрыжаванага збаўляе нас. «Бо сэрцам верыцца дзеля праведнасьці» (Рым. 10:10). Хоць гэта насамрэч чорны крыж, які зьмярцьвяе і спрычыньвае боль, але пакідае сэрцу натуральны колер. Ён не пашкоджвае прыроду, такім чынам, ён не забівае, а пакідае яе жывою. «Праведны жыць будзе вераю» (Рым. 1:17), аднак мая вера ўкрыжаваная. Гэтае сэрца мусіць стаяць у цэнтры белай ружы, каб паказаць, што вера прыносіць радасьць, супакой і суцішэньне. Інакш кажучы, яна зьмяшчае верніка ў белую ружу, якая дае радасьць, бо гэтая вера «мір пакідае вам, мір дае вам… ня так, як сьвет дае» (Ян. 14:27). Ружа мусіць быць белай, а не чырвонай, бо белы — колер духу і анёлаў (гл. Мц. 28:3; Ян. 20:12). Гэтая ружа мусіць стаяць у нябесна-блакітным полі, сымбалізуючы, што такая радасьць у духу і веры ёсьць пачаткам будучай нябеснай радасьці, якая ўжо пачынаецца, але пакуль трымаецца ў надзеі, да пары прыхаваная. А вакол гэтага поля — залатое колца, што сымбалізуе адвечную і бясконцую асалоду ў Нябёсах. Гэтае шчасьце ёсьць дасканалым, найкаштоўнейшым за ўсе радасьці і даброты, падобна як золата ёсьць найкаштоўнейшым, найдаражэйшым і найлепшым мэталам. Гэта мой compendium theologiae [кароткі выклад тэалёгіі]. Я хацеў паказаць яго вам у знак сяброўства, спадзеючыся на вашае разуменьне. Хай будзе з вашым духам Хрыстос, наш улюбёны Госпад, на вякі вечныя. Амэн  

[1]

У геральдцы

рэдагаваць

Ружа Лютэра сустракаецца на гербах шматлікіх населеных пунктаў. Меркаваньне, што Марцін Лютэр наведваў усе гэтыя мясьціны, не атрымала пацьверджаньня.

Нямецкія гербы

рэдагаваць

Вугорскія гербы

рэдагаваць
  1. ^ LW 49, 356-359.

Літаратура

рэдагаваць
  • Luther, Martin. D. Martin Luthers Werke, Kritische Gesamtausgabe. Briefwechsel. 18 vols. — Weimar: Verlag Hermann Böhlaus Nachfolger, 1930-85.
  • Luther, Martin. Luther’s Works. 55 Volumes. Various translators. St. Louis: Concordia Publishing House; Minneapolis: Fortress Press, 1957—1986. CD-ROM edition, 2001. (abbreviated as LW above).
  • Dietrich Korsch. Luther's Seal as an Elementary Interpretation of His Theology // Harvesting Martin Luther's reflections on theology, ethics, and the church / Timothy J. Wengert. — Grand Rapids: Eerdmans, 2004. — С. 56—77. — ISBN 978-0-8028-2486-8

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ружа Лютэрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў